Платон Раманавіч Галавач (18 красавіка 1903, в. Пабокавічы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер , Магілёўская вобласць — , Менск, НКУС) — беларускі празаік, рэдактар.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Рана застаўся сіратой, з 7 гадоў працаваў пастухом. Навучаўся ў царкоўна-прыходскай школе, яшчэ ў школьныя гады пачаў удзельнічаць у літаратурным гуртку.
Адзін з арганізатараў камсамольскага руху ў воласці. У 1920 годзе стварыў камсамольскую ячэйку ў роднай вёсцы. Актыўна ўдзельнічаў у ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, арганізаваў клуб і хату-чытальню. Разам з іншымі камсамольцамі дастаўляў з Бабруйска газеты. Стаў сельскім карэспандэнтам павятовай газеты «Камуніст», пісаў артыкулы пра жыццё вясковай камсамольскай ячэйкі.
Ва ўмовах, калі ў воласці ўзброенымі фарміраваннямі Булак-Балаховіча знішчаліся сельскія актывісты, падпальваліся вёскі, камсамолец Платон Галавач працаваў на самых адказных участках. У 1922—1923 гадах інструктар Барысаўскага павятовага камітэта камсамола, у 1923 годзе ўступіў у ВКП(б), з 1926 года загадчык аргаддзела, з 1928 года першы сакратар ЦК ЛКСМБ.
Бабруйскі павятовы камітэт заўважыў актыўнага камсамольца і накіраваў яго на вучобу. У 1922—1923 гадах вучыўся ў Мінскай партшколе, у 1926 годзе скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі.
З 17 снежня 1929"Савецкая Беларусь", 1929, 20.12.1929, № 289" да 7 сакавіка 1930"Савецкая Беларусь", 1930, 15.03.1930 № 61 года быў намеснікам наркама асветы БССР. Быў адказным рэдактарам газеты «Чырвоная змена», рэдактарам часопісаў «Маладняк», «Полымя». З’яўляўся адным з лідараў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і БелАПП.
Абіраўся членам ЦК КПБ (1927—1930) і ЦВК БССР (1927—1935). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).
У 1930-я гады Платон Галавач, як і большасць былых «маладнякоўцаў», рэпрэсаваны.
Арышт Арыштаваны 11 жніўня 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Падчас ператрусу следчыя канфіскавалі 67 сшыткаў рукапісаў (магчыма, сярод іх быў і раман «Ён»). У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б).
Ва ўнутранай турме НКУС Галавач бачыў яшчэ адзін рэпрэсаваны пісьменнік, Станіслаў Шушкевіч, які пазней успамінаў:
Перад судом Галавач пакінуў у камеры запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон».
28 кастрычніка 1937 года на судзе (пачаўся а 22:15, скончыўся праз пятнаццаць хвілін) прызнаў сябе вінаватым. Тройкай НКУС асуджаны як «арганізатар тэрарыстычнай групоўкі» і за «правядзенне нямецка-фашысцкай дзейнасці» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны праз некалькі гадзін пасля прысуду. Сям’і было абвешчана, што памёр 25 снежня 1944 года ў лагеры ад паралічу сэрца.
Рэабілітаваны 25 ліпеня 1956 года. Асабовая справа № 6852-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Сям’я
Быў жанаты з Нікай Фёдараўнай Вечар (нарадзілася ў 1905 годзе ў в. Машчыцы, Слуцкі павет, Мінская губерня), гадаваў дваіх дзяцей. Жонку арыштавалі 5 лістапада 1937 года ў Мінску, а 28 лістапада 1937 года асудзілі асобай нарадай пры НКВД як «члена сям’і расстралянага ворага радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавалі ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (в. Далінская). Па вызваленні вярнулася на радзіму. Рэабілітаваная трыбуналам БВА 24 ліпеня 1956 года. Асабовая справа № 6759-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1921. Першае апавяданне «Загубленае жыццё» апублікавана ў газеце «Савецкая Беларусь» у 1925 годзе. У 1927 годзе выйшла першая кніга апавяданняў «Дробязі жыцця». Таксама аўтар зборнікаў апавяданняў «Хочацца жыць» (1930), «Апавяданні» (1934), аповесцей «Вінаваты» (1930), «Спалох на загонах» (1930), «Даляры» (1931), «Носьбіты нянавісці» (1936, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), «Яны не пройдуць!» (1937, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), рамана «Праз гады» (1935, перавыданы ў 1936, 1984), нарыс пра будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала «Ад Мядзведжай гары да Белага мора» (1934).
Тэматыка шматлікіх аповесцей, апавяданняў, нарысаў звязаная з грамадзянскай вайной і жыццём вёскі. Яго творы карысталіся поспехам, перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, чэшскую, ідыш ды іншыя мовы. Многія яго творы засталіся няскончанымі, у тым ліку кніга пра паўстанне 1863—1864 гадоў і Кастуся Каліноўскага. У 1958 годзе выйшаў Збор твораў у 3-х тамах. У 1963 годзе часопіс «Полымя» надрукаваў «Пісьмы Платона Галавача».
Аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1933) пераклала на польскую мову Г. Раманоўская.
Творы Збор твораў: У 3 т. Мн., 1958. Т. 1. Апавяданні. Нарысы. Артыкулы. Т. 2. Аповесці. Т. 3. Праз гады: Раман.
Зборнікі апавяданняў «Дробязі жыцця» (1927) «Хочацца жыць» (1930) «Апавяданні» (1934)
Зборнікі аповесцяў «Вінаваты» (1930) «Спалох на загонах» (1930, перавыдадзены ў 1996) «Даляры» (1931) «Носьбіты нянавісці» (1936, часопіс «Полымя рэвалюцыі») «Яны не пройдуць!» (1937, часопіс «Полымя рэвалюцыі») Раман «Праз гады» (1934, перавыдадзены ў 1936, 1984, 1992) Нарыс пра будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала «Ад Мядзведжай гары да Белага мора» (1934) Некалькі слоў пра сябе // Пра час і пра сябе. Мн., 1966. У 1963 годзе часопіс «Полымя» надрукаваў у № 4 «Пісьмы Платона Галавача».
Ушанаванне памяці
У 1968 годзе на будынку школы ў агр. Гарбацэвічы Бабруйскага раёна, дзе вучыўся пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка. У музеі в. Сычкава створана экспазіцыя, прысвечаная П. Галавачу. У Бабруйску яго імем названы вуліца і завулак. У красавіку 2003 года ў Беларусі была ўведзена паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Платона Галавача.
Успаміны пра Платона Галавача Як успамінаў рэпрэсаваны паэт Павел Пруднікаў,
А вось што прыгадваў пра пісьменьніка Я. Скрыган (таксама рэпрэсаваны):
Крыніцы
Літаратура
Булацкі Р. В., Карніловіч Э. А. Платон Галавач — публіцыст. Мн., 1973; Бугаёў Дз. З кагорты першых // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979;
Ліўшыц, У. Платон Галавач: лёс чалавека і пісьменніка// Брама. 2016.Вып.4.— Мн.: С.245-258. Луфераў М., Платон Галавач, в кн.: Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, т. 1. — Мінск, 1964. Каленкович И. Творчество Платона Головача: (Жанрово-стилевое своеобразие): Автореферат дис. … канд. филол. н. — Мн., 1979;
Спасылкі
Судьба в нескольких фотоснимках Інфармацыя на сайце Бабруйскага райвыканкама Апавяданне «Кнак» Творы на «Беларускай Палічцы» Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк). Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас» // Радыё Свабода, 20 кастрычніка 2017
Катэгорыя:Рэдактары Беларусі Катэгорыя:Рэдактары паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ Катэгорыя:Камуністы Беларусі Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР