Федэральны падзел Расіі — падзел Расійскай Федэрацыі на федэральныя акругі, якія былі створаны адпаведна Указу Прэзідэнта Расіі № 849 «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе» ад 13 мая 2000 года. Федэральныя акругі не з'яўляюцца часткай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай Федэрацыі.

600px

Цэнтральная федэральная акруга Паўднёвая федэральная акруга Паўночна-Заходняя федэральная акруга Далёкаўсходняя федэральная акруга Сібірская федэральная акруга Уральская федэральная акруга Прыволжская федэральная акруга Паўночна-Каўказская федэральная акруга

Таксама з 21 сакавіка 2014 года па 28 ліпеня 2016 года існавала Крымская федэральная акруга.

Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у федэральнай акрузе з'яўляецца прадстаўніком Прэзідэнта РФ і супрацоўнікам адміністрацыі Прэзідэнта.