Мірскі бой (1944) — бой партызанскіх брыгад імя Жукава і «Камсамолец» па разгроме нямецка-фашысцкага гарнізона ў г.п. Мір. Адбыўся 22 сакавіка.
План У гарадскім пасёлку Мір размяшчаўся нямецкі гарнізон, які налічваў каля 150 чалавек, узброеных 8 кулямётамі, аўтаматамі, вінтоўкамі. План знішчэння гарнізона быў распрацаваны камандаваннем партызанскай брыгады імя Жукава, да яго выканання была прыцягнута брыгада «Камсамолец». Агульнае камандаванне аперацыяй ажыццяўляў камандзір Стаўбцоўскага партызанскага злучэння У. З. Царук.
Бой Партызаны, ведаючы пароль аховы гарнізона, у ноч на 22 сакавіка 1944 года без бою праніклі ў цэнтр пасёлка, блакіравалі казарму, разграмілі ўсе нямецкія ўстановы. У выніку раптоўнага налёту на гарнізон знішчана 12 гітлераўцаў, у тым ліку некалькі лётчыкаў, спалены валасная ўправа, гараж, захоплена некалькі аўтамашын, шмат коней і кароў, харчавання, медыкаментаў. Партызаны атрадаў імя Суворава і імя Ракасоўскага, якія знаходзіліся ў засадах, знішчылі каля 2 км лініі тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. На досвітку 22 сакавіка 1944 года партызаны пакінулі пасёлак, страціўшы ў час бою 1 байца.
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Міра Катэгорыя:Падзеі 22 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 1944 года Катэгорыя:Канфлікты 1944 года Катэгорыя:1944 год у Беларусі