Спэйс-рок () — музычны жанр. Першапачаткова так звалі музыку брытанскіх прагрэсіўных і псіхадэлічных гуртоў 1970-х, такіх як Hawkwind і Pink Floyd. Для гэтай музыкі было характэрна выкарыстанне сінтэзатараў, навукова-фантастычныя тэксты, працяглыя, павольныя інструментальныя мелодыі.
Пазней так сталі зваць музыку брытанскіх альтэрнатыўных гуртоў 1980-х, больш меладычную ў параўнанні з раннім спэйс-рокам 1970-х. Спэйс-рок таксама аказаў вялікі ўплыў на такі альтэрнатыўны жанр, як шугейзінг.
Прыклады спэйс-рока: Angels and Airwaves(We Don't Need to Whisper і I-Empire) 30 Seconds to Mars (асабліва альбом «30 Seconds to Mars») The Byrds (альбом «Fifth Dimension») Cave In (песні «Jupiter», «New Moon») Gong Hawkwind Pink Floyd (альбомы «The Piper at the Gates of Dawn», «A Saucerful of Secrets», «Ummagumma», «Meddle») Spacemen 3 Eloy
Катэгорыя:Альтэрнатыўная музыка Катэгорыя:Жанры рок-музыкі Катэгорыя:Прагрэсіўны рок