«Беларуская звязда» — газета, орган Палітупраўлення Беларускага фронту. Выдавалася на беларускай мове ў верасні—кастрычніку 1939. Рэдакцыя газеты знаходзілася ў Смаленску, потым у Мінску, Беластоку.

Друкавала аператыўныя зводкі, карэспандэнцыі, нататкі чырвонаармейцаў, нарысы, замалёўкі, мршы, матэрыялы пра цяжкія ўмовы жыцця пад прыгнётам Польшчы, пра ролю Чырвонай Арміі ў вызваленні працоўных Заходняй Беларусі. Усе публікацыі былі прасякнуты матывамі інтэрнацыянальнага братэрства працоўных. У газеце супрацоўнічалі і друкаваліся беларускія пісьменнікі П. Броўка, П. Глебка, I. Гурскі (адказны сакратар), М. Лынькоў (рэдактар), П. Панчанка і інш.

Літаратура Конанава, А. І. «Беларуская звязда» / А. І. Конанава // — С. 373.

Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:1939 год у Смаленску Катэгорыя:Газеты Смаленска на беларускай мове