Высо́ты (, ) (да 30 ліпеня 1964 года ХвасткіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)., таксама вядома як Рабыя) — былая вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета.

Геаграфія За 14 км на паўночны захад ад Гарадка, 10 км ад чыгуначнай станцыі Прудок на лініі Віцебск — Невель, 50 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Праз вёску працякае ручай, які ўпадае ў возера Чарнова. У паўднёва-заходнім напрамку мясцовасць забалочана. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Аніські, Паташня, Верамеева і далей па шашы Гарадок — Невель.

Гісторыя У канцы 18 стагоддзя вёска Рабыя ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1802 годзе ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска ў фальварку Жукава, адносілася да дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Паташнянскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Кашанскай сельскай грамады і Кашанскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе 90 дзесяцін зямлі. У 1920 годзе ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Маскаляняцкім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 3 жыхары. У 1970 годзе ў Першамайскім сельсавеце. У 2000 годзе ў калгасе імя Маякоўскага. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі льнокамбінат». Скасавана 28 чэрвеня 2024 годаРешение Городокского районного Совета депутатов от 28 июня 2024 г. № 22 Об упразднении сельского населенного пункта Городокского района Витебской области.

Насельніцтва 3 двары, 19 рэвізскіх душ (1785) 25 рэвізскіх душ (1839) 5 двароў, 49 жыхароў (1905) 5 двароў, 31 жыхар (1926) 28 жыхароў (1970) 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2000) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018) 0 жыхароў (2019)Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі