Аляксе́ева (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 60 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 58 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 93 км ад Віцебска. На паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца возера Аляксееўскае. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Палавейскае, Хмяльнік і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.

Гісторыя У канцы 18 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Полацкай губерні. У 1785 годзе дзяржаўная ўласнасць. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У пачатку 19 стагоддзя вёска і фальварак, уладанне памешчыка Паўла Бруевіча. У 1841 годзе ў складзе Цесцінскага царкоўнага прыхода. У другой палове 19 стагоддзя — першай палове 20 стагоддзя вёска ў Цесцінскай воласці Гарадоцкага павета. У 1896 годзе адкрыта школа граматы. У 1897 годзе цэнтр Аляксееўскай сельскай грамады. У 1920 годзе працавала школа 1-й ступені. З 15 лютага 1923 года ў Веліжскім павеце. У сакавіку 1924 вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 жніўня 1924 года ў Шабраўскім сельсавеце. З 8 ліпеня 1924 года ў Суражскім раёне. У пачатку 1930-х гадоў працавалі калгасы «Чырвоны будаўнік», «Чырвоны ўдарнік», былі 2 кузні. У Другую сусветную вайну нацысты спалілі вёску і загубілі 45 жыхароў. З фронту не вярнуліся 10 жыхароў. З 20 студзеня 1960 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе «Хмяльніцкі». Да 12 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Хмяльніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5., да 3 ліпеня 1970 года — у склад Шабраўскага сельсавета, да 8 красавіка 2004 года — у склад Хмяльніцкага сельсавета. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы».

Насельніцтва 8 двароў, 73 рэвізскія душы (1785) 5 двароў, 26 рэвізскіх душ (вёска), 1 двор (хутар) (1841) 11 двароў, 96 жыхароў (вёска), 2 двары, 15 жыхароў (маёнтак Глінскіх) (1897) 12 двароў, 108 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя) 27 двароў, 119 жыхароў (Старое Аляксеева), 11 двароў, 41 жыхар (Новае Аляксеева) (1920) 35 двароў, 173 жыхары (1940) 51 жыхар (1959) 40 жыхароў (1970) 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2000) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна