Кузьміно́ (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 20 км на поўнач ад Гарадка, 4 км ад станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 56 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе — лясны масіў. Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, якая праходзіць праз вёску. Гісторыя Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска ў 1-м стане Гарадоцкага павета, у складзе маёнтка Цеалін памешчыка Пракаповіча. У 1846 годзе ў складзе фальварка Палуянава маёнтка Езярышча, 5 двароў. У 2-й палове 19 стагоддзя вёска ў Бяскатаўскай воласці Гарадоцкага павета, у маёнтку Бяскатава. На 1885 год у вёсцы дзейнічалі паштовая станцыя, 1-класнае народнае вучылішча. На 1905 год было 147 дзесяцін зямлі, дзейнічалі паштовае аддзяленне, вінная крама, народнае вучылішча з сельскагаспадарчым класам. У 1909 годзе ў вучылішчы 3 настаўнікі, 88 вучняў. У 1920 годзе вёска ў Віцебскім павеце; школа 1-й ступені, бібліятэка. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Кузьмінскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе 2 кузні, саматужная шавецкая майстэрня, школа (117 вучняў). У час калектывізацыі арганізаваны калгас «Ленінскі шлях». З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскім вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнулія 11 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце, з 15 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1997 годзе знаходзілася ў саўгасе імя Свярдлова, працаваў магазін. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Свярдлова.
Насельніцтва 6 гаспадарак, 55 рэвізскіх душ (1785) 18 рэвізскіх душ (1839) 5 двароў, 28 жыхароў (1885) 8 двароў, 63 жыхары (1905) 22 двары, 126 жыхароў (1920) 10 двароў, 32 жыхары — у вёсцы, 16 двароў, 74 жыхары — на хутары (1926) 114 жыхароў (1959) 118 жыхароў (1970) 12 гаспадарак, 19 жыхароў (1997) 8 гаспадарак, 13 жыхароў (2002) 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2018)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары У 1956-57 гадах у Кузьмінскай школе працавала беларускі мовазнавец Ніна Іванаўна Гілевіч. Славутасці Паштовая станцыя Помнік на брацкай магіле 211 савецкіх воінаў і партызан Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бычыхінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна