Слабада́ (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 34 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 40 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. Гісторыя У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі ў складзе маёнтка Каспляны, уладанне графа А.Пацея, які ў 1819 годзе прадаў маёнтак памешчыку Івану Нісцілоўскаму. Паводле інвентара 1846 года належала малалетнім нашчадкам памешчыка Фёдара Багдановіча. З 1866 года ў Веліжскім павеце. У пачатку 20 стагоддзя вёска на рацэ Каспля ў Казакоўскай воласці. У 1905 годзе адносілася да Куршчанскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 сакавіка 1924 года вёска ў Суражскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія 9 кастрычніка 1943 года спалілі вёску і загубілі 12 жыхароў, 10 жыхароў забралі ў германскі палон, 2 вяскоўцы загінулі ў баях супраць гітлерацаў на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Балашоўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне. У 1969 годзе знаходзілася ў складзе калгаса «Чырвоны сцяг».

Насельніцтва 3 двары, 13 жыхароў (1785) 2 двары, 21 жыхар (1846) 6 двароў, 44 жыхары (1905) 15 двароў, 82 жыхары (1926) 18 двароў, 44 жыхары (1941) 11 двароў, 26 жыхароў (1969) 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Суражскі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна