Рубе́ж (, ) — вёска ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабодкаўскага сельсавета.

У 1971 годзе да вёскі далучана вёска КараліноРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314)..

Геаграфія Знаходзіцца за 2 км у напрамку на ўсход ад горада Браслаў, за 222 км ад Віцебска, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Друя, каля паўднёвага берага возера Неспіш. На ўсход ад вёскі працякае рака Друйка.

Насельніцтва 2001 год — 261 жыхар, 100 двароў.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Слабодкаўскі сельсавет (Браслаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна