Э́дынсан Рабе́рта Кава́ні Го́мес (; нар. , Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс» і нацыянальнай зборнай Уругвая.

Клубная кар’ера Раннія гады Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, услед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клубы са сталіцы, але малады ігрок не спяшаўся з пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Мантэвідэа, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клуба «Данубіа». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе і выйграў з клубам Апертуру чэмпіянату Уругвая.

«Палерма» 29 студзеня 2007 года прэзідэнт «Палерма» Маўрыцыа Дзампарыні абвясціў аб падпісанні шматабяцальнага ўругвайскага іграка. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 года ў хатнім матчы супраць «Фіярэнціны», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне, праз пятнаццаць хвілін адзначыўся першы голам у лізеЛампочка Эдинсона. sports.ru.

У лютым 2010 года Кавані выказаў жаданне пакінуць «Палерма» і перайсці ў «Ювентус» або «Чэлсі»Кавани хочет играть, как Руни, и ждёт предложения от «Юве» . championat.ru. Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 года Кавані падоўжыў дагавор з «Палерма» да 2014 года з штогадовым заробкам у 1 млн еўраКавани будет зарабатывать в «Палермо» € 1 млн в год. championat.ru.

«Напалі» 17 чэрвеня 2010 года прэзідэнт «Напалі» Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс абвясціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі неапалітанскага клубаDe Laurentiis: «Cavani è del Napoli» . tuttonapoli.net. Ігрок узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн еўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн«Наполи» заплатил за Кавани € 17 млн . championat.ru. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 года з штогадовым заробкам у 1,35 млн еўра без уліку розных бонусаў.

«Пары Сен-Жэрмен» 16 ліпеня 2013 года Кавані далучыўся да складу французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы з ім пяцігадовы кантракт. Сума ўгоды, як мяркуецца, склала каля 64 млн еўраParis Saint-Germain seal Cavani signing. Goal.com., што стала пятым паказчыкам паводле сумы ў сусветным футболе ў гісторыі. Кавані дэбютаваў за новую каманду 9 жніўня, выйшаўшы на 72-й хвіліне на замену ў матчы супраць «Манпелье»Cavani debuts as PSG held. ESPN.. 18 жніўня Эдынсан забіў свой першы гол за клуб, у канцы матча супраць «Аяча» зрабіўшы лік нічыйнымCavani nets late leveller. ESPN..

У чэрвені 2020 года адмовіўся падаўжыць кантракт для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнеў і пакінуў камандуКавани и Менье отказались продлевать контракты с «ПСЖ» ради ЛЧ на 2 месяца. by.tribuna.com..

«Манчэстэр Юнайтэд» У кастрычніку 2020 года падпісаў гадавы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на годКавани перешел в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.. У маі 2022 года было абвешчана, што нападнік пакідае клуб па заканчэнні кантрактаФутбол. Эдинсон Кавани покинет "Манчестер Юнайтед" по завершении сезона. . pressball.by..

«Валенсія» У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з іспанскай «Валенсіяй»Футбол. Эдинсон Кавани подписал контракт с "Валенсией" . pressball.by.. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і стаў іграком «Бока Хуніярс».

Міжнародная кар’ера 6 лютага 2008 года ён адгуляў свой першы матч за дарослую зборную Уругвая супраць зборнай Калумбіі і адразу ж забіў свой першы гол.

10 ліпеня 2010 года Эдынсан забіў у матчы супраць зборнай Германіі ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету 2010, зрабіўшы лік нічыйным 1:1, аднак еўрапейцы ўсё ж святкавалі перамогу з лікам 3:2. 8 кастрычніка 2010 года Кавані забіў свой першы міжнародны хет-трык у таварыскім матчы супраць зборнай Інданезіі (7:1), які праходзіў у Джакарце. Таксама, у тым матчы тры мячы забіў Луіс Суарэс.

Дасягненні Клубныя «Данубіа»: Чэмпіён Уругвая: 2006 (апертура)

«Напалі»: Уладальнік Кубка Італіі: 2012

«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (6): 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Францыі (5): 2015, 2016, 2017, 2018, 2020 Уладальнік Кубка французскай лігі (6): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020 Уладальнік Суперкубка Францыі (4): 2014, 2015, 2017, 2019

Міжнародныя Уругвай: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2011

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Данубіа Катэгорыя:Ігракі ФК Палерма Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года