Кенет II Братазабойца (, , памёр у ) — кароль Альбы (Шатландыі) (971—995), сын караля Малькальма I.

Біяграфія Кенет II стаў каралём Шатландыі ў 971 годзе і адразу ж адправіўся ў паход супраць брытаў і разарыў Стратклайд, магчыма, помсцячы за гібель свайго папярэдніка Кулена. Акрамя гэтага, шатландцы падчас яго кіравання часам нападалі на Нартумбрыю. У 973 годзе Кенет са шматлікімі іншымі брытанскімі каралямі прыехаў у Чэстэр, каб засведчыць пакору Эдгару Англійскаму. Паводле легенды, гэтыя каралі грэблі ў лодцы Эдгара, якая плыла па рацэ Ды. Эдгар усталяваў мяжу паміж Англіяй і Альбай, забраўшы сабе Кумбрыю. Аднак Кенет быў ненадзейным саюзнікам. Каля 980 года ён здзейсніў тры набегі на Англію і разарыў землі аж да Чэшыра.

У 970-х гадах у Шатландыі пачалася міжусобная вайна паміж Кенетам і Амлафам. Вайна доўжылася некалькі гадоў, пакуль Кенет не забіў суперніка ў 977 годзе.

У 995 годзе ў Фетэркарне кароль быў забіты падчас банкета, прыхільнікамі Канстанціна III, пасля таго, як паспрабаваў пазбавіць яго спадчыны і завяшчаць прастол свайму сыну Малькальму II.

Літаратура Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі шатландскія Катэгорыя:Мак-Альпіны Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя