Чахонь (Pelecus cultratus) — рыба сямейства карпавых.
Апісанне Даўжыня да 50 см, маса 500—600 г, зрэдку да 2 кг. Афарбоўка светла-серабрыстая, спіна цёмна-бурая. Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў. Бруха пукатае, завостранае. Бакавая лінія зігзагападобная. Галава тупая, рот верхні. Спінны плаўнік кароткі, хваставы выемчаты.
Пашырэнне Пашырана ў прэсных і саланаватых водах у басейнаў Азоўскага, Аральскага, Балтыйскага, Каспійскага і Чорнага мораў. На Беларусі трапляецца ў р. Дняпро і яго прытоках: Прыпяць, Сож, Бярэзіна, Друць; народныя назвы чахоня, шабля, каза, чэшка, селядзец.
Асаблівасці біялогіі Паўпрахадныя і жылыя формы. Пелагічная, чародная рыба.
Корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай.
Промысел Аб'ект промыслу.
Літаратура Чахонь //
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Карпавыя