Сокарава — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 23 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Сокарава, у басейне ракі Тураўлянка.
Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км.
Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, пераважна разараныя. На поўначы злучана ручаём з возерам Паўазер’е.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна