Кінарынхі (Kinorhyncha, ад — рухаю і — рыла) — клас марскіх беспазваночных жывёл. Характарызуюцца гідрастатычным шкілетам, целам, пакрытым ігольчастай хітынавай , і прысутнасцю ў сценцы цела колцавых і дыяганальных цягліц. Валодаюць вельмі маленькімі памерамі.
Будова Даўжыня 0,1—1 мм. Цела пляскатае, жаўтаватае або карычневае, двухбакова-сіметрычнае, складаецца з 13 (зрэдку э 14) сегментаў (занітаў); укрыта кутыкулай з венчыкамі шыпоў або кручкоў. Скура — з аднаслойнага эпітэлію. Мускулатура складаецца з асобных пучкоў папярочна-паласатых мускулаў. Кішэчнік у выглядзе простай трубкі. Нервовая сістэма складаецца з галаўнога каляглотачнага кальца і брушнога нервовага ствала з вялікай колькасцю нервовых клетак у кожным сегменце тулава. Стрававальная сістэма скразная, на пярэднім канцы цела прысутнічае мускулістая глотка з выступаючым ротавым конусам, якія змяшчаюць ротавую адтуліну. Выдзяляльная сістэма протанефрыдыяльнага тыпу.
Пашырэнне Пашыраны ўсюды. Жывуць у грунтах, у прыбярэжнай зоне і на глыбіні да 750 м. У свеце вядома каля 130 відаў, у Расіі — 30 відаўДадзеныя аб колькасці відаў для Расіі і ўсяго свету на сайце ..
Асаблівасці біялогіі Раздзельнаполыя, развіццё з метамарфозам.
Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі, мікраарганізмамі, дэтрытам.
Філагенія Кінарынхі — вельмі малавывучаная група, мяркуецца, што філагенетычна яны больш за ўсё блізкія іншым псеўдацэламічным чарвякам (Loricifera).
Літаратура
Катэгорыя:Класы жывёл