Каралеўская капэла Дро () — капэла-пахавальня Арлеанскага каралеўскага дому, размешчаная ў Дро, Францыя. Дом Арлеанаў () быў заснаваны Філіпам Французскім, герцагам Арлеанскім — малодшым братам караля Францыі Людовіка XIV. Дом заняў значнае становішча ў перыяд Французскай рэвалюцыі і яшчэ раз у перыяд кіравання Луі-Філіпа Французскага.
Гісторыя Дом Бурбон-Пенцьеўр быў адным з самых вялікіх сямействаў, якія валодалі землямі ў Францыі, перад Французскай рэвалюцыяй. У 1775 годзе землі графства дэ Дро былі падараваны герцагу дэ Пенцьеўру яго кузенам Людовікам XVI.
У 1783 годзе герцаг прадаў свой дамен Рамбуе Людовіку XVI. 25 лістапада таго ж года, у доўгай рэлігійнай працэсіі, Пенцьеўр перанёс гэтыя дзевяць трун, якія змяшчалі рэшткі яго бацькоў: графа і графіні Тулузскіх; яго жонкі: прынцэсы Марыі Тэрэзы Модэнскай, і шасці з сямі іх дзяцей, з маленькай сярэдневяковай вясковай царквы каля замка ў Рамбуе, у калегіяльную капэлу Сан-Эцьен дэ Дро.G. Lenotre, Le Château de Rambouillet, six siècles d’histoire, Calmann-Lévy, Paris, 1930, reprint: Denoël, Paris, 1984, (215 pages), chapter 5: Le prince des pauvres, pp. 78-79
Герцаг дэ Пенцьеўр памёр у сакавіку 1793 года, і яго цела было пахавана ў склепе каля яго бацькоў. 21 лістапада гэтага ж года, падчас Французскай рэвалюцыі, натоўп апаганіў склеп і выкінуў гэтыя дзесяць целаў у агульную магілу на могілках Шананес калегіяльнай капэлы Сан-Эцьен.
У 1816 годзе дачка герцага Пенцьеўра — герцагіня Арлеанская, пабудавала новую капэлу, заснаваную на ўчастку агульнай магілы могілак Шананес, як апошняе месца спачыну яе сям'і. У 1830 годзе Луі-Філіп I — кароль французаў, сын герцагіні Арлеанскай, упрыгожыў і павялічыў капэлу, якая была пераназвана Каралеўскую капэлу дэ Дро, цяпер пахавальню Арлеанскага каралеўскага сямейства.
Пахаваныя ў капэле Сярод сямідзесяці пяці членаў Арлеанскай дынастыі, пахаваных у нова капліцы з'яўляюцца: Луі-Аляксандр дэ Бурбон, граф Тулузскі (1678-1737); Марыя-Вікторыя дэ Наай, графіня Тулузская (1688-1766) — жонка папярэдняга; Луі-Жан-Мары дэ Бурбон, герцаг Панцьеўр (1725-1793); Прынцэса Модэнская Марыя Тэрэза Феліцыта д’Эстэ (1726-1754) — жонка папярэдняга; Луі-Мары дэ Бурбон, герцаг Рамбуе (1746-1749); Луі-Аляксандр дэ Бурбон, прынц Ламбаль (1747-1768).Непахаванай у капэле з'яўляецца прынцэса Марыя-Тэрэза-Луіза Савойская, прынцэса дэ Ламбаль, ятроўка герцага Панцьеўра, ахвяра вераснёвых забойстваў, падчас Французскай рэвалюцыі, забіта ў турме Ла-Форс у Парыжы, 3 верасня 1792 года. Пахавана на могілках Enfants-Trouvés, яе цела, пазней, не было ідэнтыфікавана: Michel de Decker, La Princesse de Lamballe, Librairie Académique Perrin, Collection historique dirigée par André Castelot, Paris, 1979, chapter XII: Ils sont blanchis par le malheur, p. 265.
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы-пахавальні * Катэгорыя:1816 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1816 годзе Катэгорыя:Збудаванні ў неагатычным стылі