Амалех () — паводле падання, сын Еліфаза, роданачальнік амалекіцян, старажытнага арабскага племені, якое качавала ў пустынях Аравіі і паўднёвай Палесціны і было роднасным ідумеям. Імя Амалеха часта служыць у Бібліі назвай усяго племені, як і імя Ізраіль нярэдка азначае ўвесь народ ізраільскі. 3 прычыны шматвекавой варожасці, якая панавала паміж яўрэямі і амалекіцянамі, імя Амалех стала ў пазнейшых яўрэйскіх рэлігійна-містычных тлумачальнікаў свяшчэннага пісання сінонімам зла і нячыстай сілы.
Літаратура
Катэгорыя:Персанажы Старога Запавету Катэгорыя:Ідумеі