Сяргей Мельнік (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Орша».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск». Выступаў за юнацкія каманды клуба, а ў сезоне 2013 трывала замацаваўся ў дубліруючым складзе «Мінска». Сезон 2014 таксама пачаў у дублі, але ў маі 2014 года быў пераведзены ў склад фарм-клуба «Мінск-2», у складзе якога выступаў у Першай лізе.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Сяргей накіраваўся ў стан мазырскай «Славіі», але доўгі прагляд скончыўся беспаспяхова. Неўзабаве прыбыў на прагляд у «Віцебск», і ў красавіку 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам. У пачатку сезона 2015 гуляў за дубль віцебскага клуба. 23 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:0).

У студзені 2016 года, пакінуўшы «Віцебск», праходзіў прагляд у складзе «Крумкачоў», але не падышоў і ў выніку прапусціў сезон 2016 з-за траўмы. У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», у чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смаргоні», пакінуў клуб па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года.

Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта», аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб. У жніўні 2018 года далучыўся да «Чысці».

У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала». Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, дапамог ёй па выніках сезона перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2020 года пакінуў «Арсенал».

У красавіку 2020 года стаў іграком «Ашмянаў-БДУФК», дзе гуляў у стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі і ў кастрычніку пакінуў каманду. У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў трывалым іграком асновы.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з рагачоўскім «Макслайнам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны. У лютым 2023 года стала вядома, што абаронца застаецца ў «Макслайне» (які неўзабаве пераехаў у Віцебск) на сезон 2023. У снежні 2023 года пакінуў клуб.

У лютым 2024 года стаў іграком «Оршы».

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Мінск 31 0 2014 (пач.) дубль Мінск 6 1 2014 Д2 Мінск-2 25 1 2015 Д1 Віцебск 14 0 2017 (1) Д2 Баранавічы 8 0 2017 (2) Д2 Смаргонь 12 0 2018 (1) Д2 Граніт 10 0 2018 (2) Д2 Чысць 9 2 2019 Д3 Арсенал 28 1 2020 Д2 Ашмяны-БДУФК 16 0 2021 Д2 Нафтан 32 2 2022 Д2 Макслайн 22 4 2023 Д2 Макслайн 22 3

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Орша