Калодна — возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Зарэчча, у басейне ракі Ула.

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,86 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 12,8 м, сярэдняя — 6,2 м. Даўжыня берагавой лініі 1,88 км. Аб’ём вады ў возеры 0,68 млн м. Плошча вадазбору 13,5 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, стромкія, пад лесам і хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, пераважна нізкія і пясчаныя. На поўдні ў Калодна ўпадае ручай з возера Лешна, на поўначы выцякае ручай у раку Ула.

Літаратура

Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-1.

Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Улы