Бульбінаўскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Паставы, за 1 км на ўсход ад вёскі Сакалы, у басейне ракі Лучайка.

Плошча паверхні 0,035 км². Даўжыня 0,25 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Найбольшая глыбіня 1,5 м, сярэдняя — 0,9 м. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. Аб’ём вады ў возеры 0,03 млн м³.

Знаходзіцца сярод лесу. Вакол возера забалочаная пойма. Зарастае.

Літаратура

Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Мядзелкі Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна