Чырвоныя каналы (поўная назва «Чырвоныя каналы: Справаздача аб уплыве камуністаў на тэлебачанні і радыё») — адзін з палітычных памфлетаў, прадстаўлены ў форме справаздачы 22 чэрвеня 1950 года ў перыядычным выданні «Каунтэрэтэк» (Counterattack). Сутнасць працы была ў абвінавачванні супрацоўнікаў тэле- і радыёіндустрыі ў прапагандзе камуністычных ідэй. Справаздача была складзена пасля некалькіх год працы і публікацый у «Каунтэрэтэк».

Аўтары Джон Дж. Кінан Кенет М. Баерлі Теадор С. Кіркпатрык Фрэнсіс Джэй МакНамара Вінсент Хартнет Філіпс Лорд

Асноўная ідэя публікацыі У памфлеце было апісана, як камуністы карыстаюцца забаўляльнай індустрыяй, каб паступова ўплываць на погляды амерыканцаў і падрываць жыццяздольнасць ЗША. У гэтым творы прыводзіліся імёны 151 дзеяча культуры, мастацтва і навукі. Сярод іх актрыса Лі Грант, драматург Ліліян Хелман, кінарэжысёр Стэнлі Крамэр і інш. Увогуле, памфлет быў напісаны ў стылі ўздзеяння на эмоцыі чытача ў большай ступені, чым на логіку ці мысленне. Але гэта было характэрна для антыкамуністычнай публіцыстыкі 1940-1950-х гадоў. Гэта можна пацвердзіць цытатай з распаўсюджанай у 1950-х гады лістоўкі: «1) ЧЫРВОНЫЯ зрабілі наша кіно, радыё і тэлебачанне самай эфектыўнай Пятай калонай Масквы ў Амерыцы… 2) ЧЫРВОНЫЯ Галівуда і Брадвея заўсёды былі галоўным аб’ектам фінансавай падтрымкі камуністычнай прапаганды ў Амерыцы… 3) НАШЫ ЎЛАСНЫЯ ФІЛЬМЫ, знятыя ЧЫРВОНЫМІ прадзюсарамі, рэжысёрамі, сцэнарыстамі і ЗОРКАМІ, выкарыстоўваюцца Масквой у Азіі, Афрыцы, на Балканах і па ўсёй Еўропе, каб спарадзіць нянавісць да Амерыкі… 4) ЗАРАЗ робяцца фільмы, каб па-майстэрску славіць МАРКСІЗМ, ЮНЕСКА і ІДЭЮ АДНАПАЛЯРНАГА СВЕТУ… і праз тэлебачанне яны цякуць у Вашу залу — і атручваюць розум Вашых дзяцей прама на Вашых вачах!!!

Таму ПАМЯТАЙЦЕ — калі Вы абараняеце фільм, зняты ЧЫРВОНЫМІ прадзюсарамі, сцэнарыстамі, зоркамі і СТУДЫЯМІ, Вы дапамагаеце і садзейнічаеце КАМУНІЗМУ… кожны раз, калі Вы дазваляеце ЧЫРВОНЫМ заходзіць у Вашу залу ПРАЗ ТЭЛЕВІЗАР, Вы дапамагаеце МАСКВЕ і ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАМ зруйнаваць Амерыку!!!»Яшчэ адзін прыклад нацыяналістычнай прапаганды ў ЗША 1950-х // Блог Андрэя Берастоўскага

Гл. таксама Чорны спіс Галівуда Макартызм Камісія па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці

Спасылкі Bernhard, Nancy E. U.S. Television News and Cold War Propaganda, 1947—1960. Cambridge University Press, 2003 «By Appointment», Time, September 11, 1950 (available online, subscription required). Cogley, John (1956). «Report on Blacklisting.» Collected in Blacklisting: An Original Anthology (1971), Merle Miller and John Cogley. New York: Arno Press/New York Times. ISBN 0-405-03579-9 Doherty, Thomas (2003). Cold War, Cool Medium: Television, McCarthyism, and American Culture. New York: Columbia University Press. ISBN 0-231-12952-1 Faulk, John Henry and Don Gardner. Fear on Trial (1964) University of Texas Press, 1983. Miller, Merle (1952). «The Judges and the Judged.» Collected in Blacklisting: An Original Anthology (1971), Merle Miller and John Cogley. New York: Arno Press/New York Times. ISBN 0-405-03579-9 Nizer, Louis. (1966). The Jury Returns. New York: Doubleday & Co. ISBN 978-0-671-12505-9 «Who’s Blacklisted?» Time, August 22, 1949 (available online , subscription required).

Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Макартызм Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Катэгорыя:Правы чалавека