Керэдыгіян () — раннесярэдневяковая дзяржава ў Паўднёвым Уэльсе (хутчэй княства, чым каралеўства), якая існавала ў V—VII стст.

Каралеўства Керэдыгіян утварылася ў першай палове V стагоддзя ў выніку падзелу ўладанняў Кунеды паміж яго сынамі. Керэдыгу дасталася самая паўднёвая вобласць, якая атрымала ў яго гонар назву Керэдыгіян. У наш час гэта вобласць вядомая як Кардыганшыр. Пасля выгнання ірландцаў Керэдыг і яго нашчадкі кіравалі ў Керэдыгіяне аж да канца VII ст. У адрозненне ад іншых нашчадкаў Кунеды яны не былі васаламі каралёў Гвінеда.Керэдыгіян на сайце «Усе манархіі свету» У канцы VII стагоддзя Сейсіл ап Клідаг захапіў значную частку суседняга Дыведа, якая звалася Істрад-Тыві. У яго гонар каралеўства, якое значна павялічылася ў памерах, атрымала назву Сейсілуг.

Спіс каралёў Керэдыг ап Кунеда (424—453) Ісая ап Керэдыг (453—490) Сервіл ап Ісая (490—525) Бод ап Сервал (525—560) Артвад ап Бод (560—595) Артлуіс ап Артвад (595—630) Клідаг ап Артлуіс (630—665) Сейсіл ап Клідаг (665—700)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў V стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў VII стагоддзі Катэгорыя:Сярэдневяковыя каралеўствы Уэльса Катэгорыя:Гісторыя Уэльса Уэльс Катэгорыя:Каралеўствы