міні|Якаў Кругер «Газетчык», НММ РБ 1907 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі Магілёўскі фатограф Менахем Фішман атрымаў на мастацкай выстаўцы ў Парыжы Гран-Пры і Залаты медаль. Гэтыя і другія яго ўзнагароды знайшлі свае адлюстраванне ў літаграфіі на адваротным баку фотаздымкаў, якія друкаваў Фішман у сваім атэлье.
З’явіліся Васкрасенскі сабор, Барысаў — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю Капліца-пахавальня Забелаў — помнік архітэктуры мадэрну Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, Сталавічы — помнік архітэктуры неаготыкі Касцёл Святога Аляксея, Івянец — помнік архітэктуры неаготыкі Касцёл Святога Уладзіслава, Суботнікі — помнік архітэктуры неаготыкі Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мёры — помнік архітэктуры неаготыкі Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Празарокі — помнік архітэктуры неараманскага стылю Свята-Георгіеўская царква, Бабруйск — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю Свята-Петра-Паўлаўская царква, Храпавічы — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Нарадзіліся 22 мая — Алена Васільеўна Аладава (пам. 1986), мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў 1944—1977 гадах. 29 верасня — Міхаіл Натарэвіч (пам. 1979), савецкі жывапісец і педагог родам з Беларусі, вучань Юдэля Пэна. 28 лістапада — (пам. 1990), беларускі мастак. 21 снежня — Яўген Зайцаў (пам. 1992), народны мастак БССР (1963), член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1973), суаўтар дэкаратыўнага пано для кінатэатра «Піянер». 26 снежня — Монас Манасзон (пам. 1980), беларускі савецкі мастак-жывапісец.
Памерлі
Галерэя твораў
Катэгорыя:1907 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь