Блізніца — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 21 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля паўднёвай ускраіны аграгарадка Блізніца.
Плошча паверхні возера 0,25 (0,23) км². Даўжыня 1 (1,12) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,34) км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня 17 м. Аб'ём вады 1,48 млн м³. Плошча вадазбору 4,5 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі пясчаныя, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. Астатняя частка дна возера высланая ілам і сапрапелем. На паўднёвым захадзе выцякае ручай у невялікае возера без назвы і далей у возера Астроўна.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Т. 1. Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы