Дубнікі́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Гісторыя У 1847 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Ясюковіча. У 1868 г. існавалі 2 вёскі Дубнікі ў Свірскай воласці Свянцянскага павета: 2 двары, 26 жыхароў і 12 двара, 107 жыхароў. У 1904 г. на месцы сучаснай вёскі: маёнтак, валоданне Ясюковіча (22 жыхары) і вёска (183 жыхара). З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1948 г. вяскоўцы арганізавалі калгас «Зара Усходу». З 1960 вёска ў складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г. — калгаса «Свір».
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Дубнікі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 85 жыхароў (1960) 12 двароў, 25 жыхароў (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Свірскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна