Бе́лы — горад у Цвярской вобласці Расіі, на рацэ Обша. Адміністрацыйны цэнтр Бельскага раёна. Насельніцтва 3691 чал. (2009).

Знаходзіцца за 294 км на паўднёвы захад ад горада Цвер, за 20 км на мяжы са Смаленскай вобласцю, за 50 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Нялідава на лініі Ржэў — Вялікія Лукі.

Гісторыя XIII ст.: першыя згадкі, горад Смаленскага княства; пазней цэнтр удзельнага Бельскага княства. 1355: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. пач. XVI ст.: адышоў да Вялікага Княства Маскоўскага. 1610: зноў у складзе Вялікага Княства Літоўскага, горад Смаленскага ваяводства. 2 мая 1625: атрымаў магдэбургскае права і герб «у срэбным полі вобраз Святой Дзевы Марыі, Маці сына Божага». 1654: заняты войскамі Маскоўскай дзяржавы, паводле ўмоў Андрусаўскага перамір’я (1667) застаўся ў яе складзе. 1726: цэнтр павета Смаленскай губерні. 1856: у Белым было 5 цэркваў, 1075 будынкаў, 132 крамы. 1918: увайшоў у склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919: адпаведна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўваходзіў у склад БССР, цэнтр павета Смаленскага раёна.А. Трусаў Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007 16 студзеня 1919: бальшавікі перадалі Белы разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 1929: у Калінінскай (Цвярской) вобласці. 4 кастрычніка 1941 — 10 сакавіка 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва 1889 год — 9176 чал. (4664 мужчынаў і 4512 жанчын). 1969 год — 4,5 тыс. чал.Белый // 1989 год — 5,2 тыс. чал. 2009 год — 3691 чал.

Эканоміка Прамысловыя прадпрыемствы горада: ільнозавод, леспрамгас, філіял маскоўскага ПА «Станканармаль», пальчаткавая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Турыстычная інфармацыя У горадзе працуе Бельскі краязнаўчы музей.

Вядомыя асобы Сямён Мікалаевіч Крылоў (1892—1935) — расійскі рэвалюцыянер, удзельнік усталявання савецкай улады на Віцебшчыне.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Цвярской вобласці