Балькаўшчы́на (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Гісторыя У 1760 г. маёнтак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 28 двароў, 199 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 312 жыхароў, у 1907 г. — 56 двароў, 352 жыхары. З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце.

У 1949 г. арганізаваны калгас імя В. Васілеўскай. З 1960 вёска ў складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г — калгасу «Свір».

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Балькаўшчына ўвайшла ў склад Свірскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» .

Насельніцтва 266 жыхароў (1960) 44 двары, 84 жыхары (1997)

Спасылкі

Катэгорыя:Свірскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна