Бакачы́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Назва З-пад Зэльвы былі прозвішчы Бакач, Бакачынскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9D3-9SR3?i=655&cat=2323279

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-DS88-1?i=1103&cat=834000. Ёсць латышскае Bakačshttps://uzvardi.lv/surname/698537.

Гісторыя У 1868 г. вёска Габскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 10 двароў, 69 жыхароў. У 1904 г. вёска (107 жыхароў) і ваколіца (59 жыхароў) Жоснянскай воласці Вілейскага павета. З 1901 у вёсцы працавала школа граматы. У 1921 г. вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 45 двароў і 215 жыхароў. У 1931 г. 47 двароў і 211 жыхароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44. З 12.10.1940 г. у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей.

У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Маладая гвардыя». З 1961 вёска знаходзіўся ў складзе калгасу імя Суворава (цэнтр — вёска Дзягілі), які 30.06.1992 г. рэарганізаваны ў падсобную гаспадарку «Дзягілі» Мінскага маторнага завода.

29 верасня 2006 года Дзягільскі сельсавет быў скасаваны, і Бакачы ўвайшлі ў склад Слабадскога сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. №245 "Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района".

Насельніцтва 130 жыхароў (1960) 31 двор, 58 жыхароў (1997)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна