Скно — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, на поўнач ад вёскі Буды, у басейне ракі Дзісна.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.

Схілы катлавіны вышынёй 2м5 м, на поўначы і поўдні невыразныя, у ніжняй частцы пад лесам. На поўначы пойма шырынёй да 50 м. Сцёк у ручай Расоха.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шаркаўшчынскага раёна