Марыа Гомес Гарсія (; нар. , Рыдлінген, ФРГ) — нямецкі футбаліст іспанскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2007—2018). Найлепшы футбаліст Германіі 2007 года.

Клубная кар’ера «Штутгарт» У 2004 годзе Гомес згуляў 10 хвілін за «Штутгарт» у матчы Лігі чэмпіёнаў у гульні супраць «Чэлсі» 9 сакавіка, а 8 мая дэбютаваў за клуб у розыгрышу Бундэслігі.

«Баварыя» 26 мая 2009 года «Баварыя» заплаціла за яго рэкордную для Бундэслігі суму — паводле розных крыніцах ад 30 да 35 мільёнаў еўра. Лічыўся адным з найлепшых нападнікаў Германіі. У першым сезоне ў «Баварыі» Гомес згуляў нядрэнна, але ад яго чакалі большага. Валодае цудоўнай тэхнікай і часцяком забівае прыгожыя мячы, аднак у зборнай яму стала не шанцуе. 7 мая 2011 года Гомес забіў тры галы ў браму «Санкт-Паўлі», што стала яго пятым хет-трыкам за сезон 2010/11 у Бундэслізе, што з’яўляецца другім падобным паказчыкам за ўсю гісторыю нямецкіх чэмпіянатаўФорвард «Баварии» Гомес сделал пятый хет-трик в нынешнем сезоне . championat.ru.

«Фіярэнціна» 8 ліпеня 2013 года Гомес далучыўся да клуба Серыі A фларэнційскай «Фіярэнціны», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. Як мяркуецца, за іграка італьянскі клуб заплаціў 20 млн еўраGomez-Wechsel nach Florenz perfekt . Bild.. Марыа быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Фіярэнціны» 15 ліпеня, на цырымоніі прысутнічала 20 тысяч чалавекTutti pazzi per Gomez. Mediaset.

«Бешыкташ» 30 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Гомеса ў гадавую арэнду «Бешыкташ» з правам выкупу«Бешикташ» арендовал Марио Гомеса на год за 3,5 млн евро. Улетку 2016 года вярнуўся ў «Фіярэнціну».

«Вольфсбург» У жніўні 2016 года перайшоў у «Вольфсбург»Марио Гомес перешел в «Вольфсбург». Па выніках сезона 2016/17 дапамог камандзе захаваць месца ў Бундэслізе.

Вяртанне ў «Штутгарт» У снежні 2017 года было абвешчана аб вяртанні Гомеса ў «Штутгарт» пачынаючы ў 1 студзеня 2018 года. Застаўся ў клубе і пасля яго вылету з Бундэслігі па выніках сезона 2018/19, на наступны год дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён. У чэрвені 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыМарио Гомес завершил карьеру.

Міжнародная кар’ера Марыа Гомес дэбютаваў за зборную Германіі ў матчы супраць зборнай Швейцарыі 7 лютага 2007 года. Германія перамагла ў той гульне з лікам 3:1, а Гомес забіў другі гол каманды.

Асабістае жыццё У Гомеса нямецка-іспанскія карані, гэта значыць яго бацька іспанец, родам з Гранады, а маці — немка.

Дасягненні Клубныя Штутгарт: Чэмпіён Германіі: 2007

Баварыя: Чэмпіён Германіі: 2010, 2013 Уладальнік Кубка Германіі: 2010, 2013 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2010, 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013

Бешыкташ: Чэмпіён Турцыі: 2016

Міжнародныя Германія: Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2006, 2010 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт II