Антон Юзаф Глінскі (; , маёнтак Шчорсы, цяпер — , Вільня) — польскі , , фалькларыст і казачнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Шчорсах пад Навагрудкам. Паходзіў з сялянскай сям’і і быў самавукам. З 1844 года жыў у Вільні, дзе працаваў рэдактарам «Віленскага кур’ера». Збіраў народныя паданні і казкі, часам апрацоўваў творы расійскіх класікаў, падаючы іх як народныя. У 1860—1863 гадах перакладаў на польскую мову байкі Івана Крылова.
Творчасць Найважнейшая працай Антона Глінскага быў чатырохтомны збор апрацаваных народных казак, паданняў і пад назвай «Bajarz polski» (). Упершыню апублікаваны ў 1853 годзе зборнік быў перавыдадзены шмат разоў, у тым ліку на польскай, чэшскай, французскай, англійскай і нямецкай мовах і карыстаецца вялікай папулярнасцю дасюль. Казкі былі заснаваныя на паданнях са шляхецкіх засценкаў і беларускіх вёсак з ваколіц Шчорсаў і Нягневічаў, а некаторыя былі апрацаванымі літаратурнымі творамі, у тым ліку Васіля Жукоўскага і Аляксандра Пушкіна.
Бібліяграфія
«Bajarz polski, zbiór baśni, powieści i gawęd ludowych». Т. 1-4, 1853
Літаратура
Gliński Antoni Józef. Eduteka.pl. [dostęp 2014-06-04]. Artur Hutnikiewicz: Młoda Polska. Wyd. IX — 5 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2012, s. 371, seria: Wielka Historia Literatury Polskiej. ISBN 978-83-01-13850-9.
Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Польшчы Катэгорыя:Байкапісцы