«BioShóck Ínfinite» — шутар ад першай асобы, распрацаваны кампаніяй «» і выдадзены «». Ён быў выпушчаны ва ўсім свеце для «Microsoft Windows», «PlayStation 3» і «Xbox 360» 26 сакавіка 2013 года, порт для «OS X» ад кампаніі «» быў выпушчаны 29 жніўня 2013 года, порт для «Linux» быў выпушчаны 17 сакавіка 2015 года. «Infinite» — гэта трэцяя гульня ў «», але яе сюжэтная лінія не з’яўляецца часткай сюжэтнай лініі папярэдніх гульняў «BioShock». Канцэпцыя геймплэю аналагічная папярэднім гульням. «Irrational Games» і базавалі гульню на гістарычных падзеях пачатку XX стагоддзя, напрыклад, Калумбаўскай выстаўцы 1893 года, і на аснове канцэпцыі , а таксама ўплыве ад пазнейшых падзей, напрыклад, .
Падзеі гульні адбываюцца ў 1912 годзе. Галоўны герой, былы агент Букер Дэ Віт пасланы да плаваючага ў паветры горада Калумбія, каб знайсці маладую жанчыну Элізабэт, якая знаходзіцца там у палоне большую частку свайго жыцця. Хоць Букер ратуе Элізабэт, пара становіцца звязанай з супрацьстаялымі групоўкамі горада: і заснавальнікамі, якія кіруюць Калумбіяй і імкнуцца захаваць свае прывілеі для белых амерыканцаў, і «Vox Populi», падземнымі паўстанцамі, якія прадстаўляюць горада. Падчас гэтага канфлікту Букер даведваецца, што Элізабэт валодае дзіўнымі здольнасцямі маніпуляваць «разрывамі» ў прасторава-часовым кантынууме і неўзабаве выяўляе, што гэтыя здольнасці маюць вялізнае значэнне для цёмных таямніц горада.
Гулец кіруе Букерам Дэ Вітам на працягу ўсёй гульні, АІ-кантраляваная Элізабэт яму дапамагае. Як і ў папярэдніх гульнях «BioShock», гулец выкарыстоўвае камбінацыі зброі і адзення, якія называецца «Gears». Яны прапануюць унікальныя атрыбуты і псіхакінетычныя здольнасці. Сілы Элізабэт таксама могуць быць выкарыстаныя, каб дапамагчы ў барацьбе з варожымі сіламі. У адрозненні ад абмежаваных прастор падводнага горада «», адкрытасць Калумбіі прадугледжвае больш дынамічнага бою, уключаючы баі, якія праходзіць на , якія з’яўляюцца чыгуначнай сістэмай горада. Загружаны кантэнт для гульні ўключае ў сябе дадатковую місію «Burial at Sea», якая звязвае сюжэт «Infinite» з сюжэтам арыгінальнай гульні «BioShock».
Гульня атрымала больш за 85 узнагарод на E3 2011, у тым ліку «Best of Show» з «». «BioShock Infinite» атрымала добрыя водгукі крытыкаў. У прыватнасці, пахвалы тычыліся яе сюжэту і візуальнага дызайнерскага мастацтва. Паводле водгуку «Metacritic» гэта трэцяя па рэйтынгах відэагульня 2013 года. На працягу двух месяцаў з моманту выпуску было прададзена больш за фізічных копій, увогуле былі прададзены больш за 6 мільёнаў копій. У канцы года гульня выйграла некалькі ўзнагарод, у тым ліку «Гульня года» паводле некалькіх гульнявых выданняў.
Апісанне
Перадгісторыя
Падзеі «BioShock Infinite» адбываюцца ў 1912 годзе ў выдуманым горадзе Калумбія, які вісіць у паветры з-за камбінацыі гіганцкіх дырыжабляў, паветраных шароў, рэактараў, паветраных вінтоў, і ў асноўным «квантавай левітацыі». Названы ў гонар Злучаных Штатаў, горад Калумбія быў заснаваны самаабвешчаным прарокам Закарыяй Хэйлі Комстакам, які выкарыстаў свае сувязі ў Кангрэсе, каб амерыканскі ўрад пабудаваў яго. Урад хацеў, каб Калумбія служыла лятаючай Сусветнай выстаўкай і ў якасці ўзору поспеху амерыканскай выключнасці для астатняй часткі свету. Горад быў запушчаны падчас Калумбаўскай выстаўкі ў 1893 годзе, а затым быў адпраўлены да далёкіх берагоў, падарожнічаючы з кантынента на кантынент.
Калумбія першапачаткова разглядаецца як гонар Злучаных Штатаў, але паміж амерыканскім урадам і горадам расце напружанасць. У 1901 годзе, насуперак жаданню ўрада, Калумбія жорстка паклала канец паўстанню іхэтуаняў у Пекіне. Гэта падзея паказала плывучы горад як добра ўзброены паветраны лінкар, здольны выклікаць разбурэнні па ўсім свеце. Амерыканскі ўрад запатрабаваў вярнуць Калумбію пад суверэнітэт ЗША, аднак у адказ Калумбія выйшла са складу Злучаных Штатаў і знікла ў аблоках, яе месцазнаходжанне неўзабаве стала невядомым. Свабодны ад уплыву звонку, Комстак стаў мець поўны кантроль над горадам, ператварыўшы яго з лятаючай сусветнай выстаўкі ў тэакратычную .
Пад кіраўніцтвам Комстака ў Калумбіі склалася псеўдахрысціянскае ўтапічнае грамадства, якое пакланялася яму як чароўнай прароцкай фігуры і бацькам-заснавальнікам Злучаных Штатаў як святым. Нягледзячы на відавочны ўтапізм Калумбіі, неўзабаве паказваецца схаваная антыўтопія. У горадзе шырока распаўсюджаныя інстытуцыянальны расізм і элітызм, перавага , найвышэйшых і сярэдніх класаў узведзена ўрадам у ранг закона. Нягледзячы на курс на расавую чысціню ў Калумбіі, людзі расавых меншасцей у горадзе прысутнічаюць, але толькі ў якасці крыніцы таннай працоўнай сілы. Яны — найніжэйшы клас Калумбіі, служаць у асноўным у якасці рабоў ці наёмных служачых. Расавая сегрэгацыя мае моцныя пазіцыі ў горадзе, напрыклад, Букер Дэ Віт бачыць, як міжрасавыя пары сутыкаюцца з рызыкай грамадскага пабівання камянямі.
Да падзей гульні расавыя напружанасць узрасла да пункту кіпення, Калумбія знаходзіцца на мяжы грамадзянскай вайны паміж кіруючымі «Заснавальнікамі» і баевікамі «Vox Populi» — дзвюма фракцыямі абсалютна процілеглых ідэалогій. «Заснавальнікі» на чале з Комстакам з’яўляюцца пераважнай палітычнай фракцыяй у горадзе і кіраўнікамі Калумбіі. Яны — расісцкія ультранацыяналісты, якія імкнуцца захаваць ільготы Калумбіі выключна для белых амерыканскіх грамадзян, адмаўляючы ў такім жа праве замежнікам. «Vox Populi» (), на чале з Дэйзі Фіцрой — група супраціўлення, якая змагаецца, каб аднавіць правы Калумбійскага грамадзянства для людзей усіх рас і рэлігій. Тым не менш, гады жорсткай барацьбы ператварылі іх барацьбу са сляпой нянавісці ў больш жорсткія і зверскія метады.
У дадатак да ўнутранай барацьбы, Калумбія разбураецца «разрывамі» ў прасторы-часу. Будучы вынікам мінулых навуковых эксперыментаў, гэтыя разрывы выяўляюць альтэрнатыўныя сусветы і дазваляюць узаемадзейнічаць з імі. У той час як большасць калумбійскіх грамадзян лічаць гэтыя разрывы простай цікаўнасцю, некаторыя людзі эксплуатуюць іх для стварэння радыкальна новых відаў зброі і тэхналогій, іншыя жа праз іх прыносяць футурыстычную музыку і песні і граюць яе на састарэлых прайгравальніках Калумбіі 1912 года.
Як у «BioShock» і «BioShock 2», гулец можа знайсці аўдыёчасопісы — «Voxophones»— і кінапраектары — «Kinetoscopes». Яны пашыраюць гісторыю да тых падзей, якія адбываюцца ў гульні. Хоць дзеянні гульні адбываюцца да падзей папярэдніх двух гульняў («BioShock», падзеі якой адбываюцца ў 1960 годзе і «BioShock 2» 1968 года), пытанне таго, ці адбываецца «Infinite» у гэтай жа часовай лініі, застаецца без адказу.
Персанажы
thumb|upright=1.2|Элізабэт адкрывае разрыў у Парыж 1980-х. Гулец кіруе галоўным героем Букерам Дэ Вітам (голас — ), апальным членам Нацыянальнага Дэтэктыўнага агенцтва Пінкертан, эмацыйна спустошаным ад актаў гвалту, якія ён здзейсніў у . Сутыкнуўшыся з гульнявымі даўгамі, ён адпраўляецца ў Калумбію, каб выратаваць Элізабэт () — маладую жанчыну, якая знаходзіцца там у няволі з дзяцінства і мае магчымасць адкрываць разрывы. Яе ўтрымлівае «Songbird» (Салавей) — вялікая робат-птушка, якая была яе сябрам, запраграмаваная, каб адчуваць, калі Элізабэт здзейсніць спробу ўцёкаў.
«Бацька» Закарыя Хейлі Комстак (Кіф Вандэнхойвель), галоўны антаганіст, з’яўляецца заснавальнікам Калумбіі і лідарам Заснавальнікаў, якія кіруюць горадам. Паважаны як «Прарок», Комстак захоўвае сваю ўладу ў горадзе праз магутны культ асобы, заснаваны на хрысціянстве і айцах-заснавальніках Злучаных Штатаў. Заснавальнікі супрацьстаяць «Vox Populi» на чале з Дэйзі Фіцрой (Кімберлі Брукс). Першапачаткова пакаёўка ў доме Комстака, Фіцрой збягае пасля таго, як яна была пакарана Комстакам за забойства яго жонкі. Неўзабаве пасля ўцёкаў яна фарміруе «Vox Populi» і становіцца яго лідарам з-за нянавісці да метадаў Заснавальнікаў
Роберт (Олівер Вагер) і Разалінда Лютэс (Джэніфер Хейлі) — дзве таямнічыя асобы, якія накіроўваюць Букера ў Калумбію і з’яўляюцца на працягу ўсяго яго падарожжа. Хоць яны выглядаюць як блізняты, яны паказваюцца, як адзін і той жа чалавек, але з дзвюх розных рэальнасцей, здолеўшы высветліць, як пераступіць праз рэальнасць. Разалінда паказана адным з тэхналагічных цудаў, якія трымаюць на плаву Калумбію
Сюжэт
У 1912 годзе Роберт і Разалінда Лютэс вязуць Букера Дэ Віта да маяка на востраве ля ўзбярэжжа штата Мэн. Букеру паведамілі: «прывядзеш нам дзяўчыну, мы даруем доўг». Букер уваходзіць у маяк, які апыняецца ракетнай шахтай. Яна транспартуе яго ў Калумбію
Букер прыбывае на ярмарку і сутыкаецца з гарадскімі ўладамі. Вызваліўшы Элізабэт з яе вежы, Букер ухіляецца ад «Songbird». Дасягнуўшы дырыжабля, Букер абяцае ўзяць Элізабэт у Парыж; калі яна разумее, што яны збіраюцца ў Нью-Ёрк, каб Букеру прабачылі доўг, яна б’е яго і ён страчае прытомнасць. Букер прачынаецца, а дырыжабль ужо пад кантролем Дэйзі Фіцрой і «Vox Populi», якія прапануюць вярнуць карабель, калі Букер аднавіць пастаўкі зброі.
Пасля знаходжання Элізабэт Букер становіцца яе абаронцам. Элізабэт дэманструе сваю здольнасць адкрываць разрывы, але змены рэальнасці наносяць вялікую шкоду прасторы-часу Калумбіі і свету ў цэлым. Адкрыты разрыў прыводзіць іх у свет, дзе Букер — пакутнік «Vox Populi», «ахвяра» якога выклікала адкрытую вайну паміж Заснавальнікамі і «Vox Populi». Сутыкнуўшыся ў альтэрнатыўнай рэальнасці з «жывым Букерам», Фіцрой, перакананая, што ён «альбо самазванец або прывід», абарочвае яе сілы супраць Букера. З дапамогай Букера Элізабэт забівае Фіцрой, каб прадухіліць яе ад забойства хлопчыка-Заснавальніка.
Калі галоўныя героі спрабуюць з’ехаць дырыжаблем, «Songbird» атакуе іх і яны церпяць крах, трапляючы назад у Калумбію. Працягваючы свой шлях, яны даведваюцца гісторыю заснавання горада: Закарыя Хейлі Комстак наняў двайнятаў Лютэс, каб пабудаваць прыладу «Сіфон» для змяншэння сіл Элізабэт, якая з’яўляецца прыёмнай дачкой Комстака; і Комстак планаваў забіць сваю жонку і Лютэсаў, каб схаваць праўду. Элізабэт захопліваецца «Songbird», Букер трапляе ў будучыню, дзе бачыць пажылую Элізабэт; яна тлумачыць, што, так як Букер не спыніў «Songbird», яна пакутавала дзесяцігоддзямі ад катаванняў і прамывання мазгоў, успадкоўваючы метады Комстака па вядзенні вайны ў свеце. Тлумачачы, што «Songbird» заўсёды прадухіляў яго папярэднія спробы выратавання, Элізабэт просіць Букера, каб ён спыніў «Songbird» песняй і вяртае яго ў цяперашні час.
Букер знаходзіць сапраўдную Элізабэт і пара пераследуе Комстака каля дырыжабля. Комстак патрабуе ад Букера растлумачыць Элізабэт яе мінулае; разгневаны Букер топіць Комстака. Букер адмаўляе веданне аб зніклым мезенцы Элізабэт, але яна сцвярджае, што ён проста забыўся. Кіруючы «Songbird», пара адбівае атаку «Vox Populi» перад тым, як «Songbird» знішчае «Сіфон». Здольнасці Элізабэт цалкам абуджаюцца, што дазваляе ёй адкрыць разрыў і транспартаваць іх у падводны горад «Захапленне». Букер і Элізабэт матэрыялізуюцца ўнутры горада, адкуль яны бачаць «Songbird», раздушанага за кошт ціску вады.
Элізабэт сустракаецца з Букерам ля маяка, тлумачачы, што ёсць незлічонае мноства альтэрнатыўных маякоў і версій Букера і Элізабэт; яны знаходзяцца ў адной з бясконцых магчымых рэальнасцей у залежнасці ад іх выбару. Яна расказвае, што 8 кастрычніка 1893 года Роберт Лютэс падышоў да Букера ад імя Комстака з просьбай, што ён «дае нам дзяўчынку, а мы прабачаем доўг», спасылаючыся на дачку Букера, Ану Дэ Віт (менавіта надпіс «AD» вытатуіраваны на руцэ Букера). Букер неахвотна пагадзіўся, але неўзабаве пагнаўся за Лютэсам; Комстак ледзь паспеў збегчы праз разрыў, яго закрыццё разарвала палец Аны. Комстак выгадаваў Ану як родную дачку, Элізабэт, і з-за яе адсечанага пальца яна існуе ў дзвюх рэальнасцях адначасова. Гэта дазваляе ёй ствараць разрывы і перамяшчацца паміж імі. Роберт Лютэс, разгневаны дзеяннямі Комстака, пераканаў Разалінду дапамагчы яму прывесці Букера ў рэальнасць, дзе існуе Калумбія, каб выратаваць Элізабэт.