Андрэй Штыгель (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, з 2010 года выступаў за дубль мясцовага «Нёмана». У 2012 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку выступаў за фарм-клуб «Дынама-2», а пасля таго, як той спыніў існаванне пасля сезона 2012, далучыўся да дубля дынамаўцаў, дзе трывала гуляў на працягу двух гадоў.

Са студзеня 2015 года трэніраваўся разам з «Нёманам». 4 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з гродзенскім клубам. 18 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Гомеля» (0:0). Аднак, замацавацца ў элітным дывізіёне не здолеў, за паўгады толькі тры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў пераважна за дубль. У ліпені накіраваўся на прагляд у «Ліду», і ў жніўні перайшоў у гэты клуб на правах арэнды. У складзе «Ліды» стаў іграком асновы.

Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года вярнуўся ў Гродна, аднак у лютым 2016 года пакінуў «Нёман». Пасля зыходу з гродзенскага клуба зноў далучыўся да «Ліды», з якой у сакавіку падпісаў кантракт.

У студзені 2017 года пачаў падрыхтоўку да новага сезона з «Лідай», але пазней пакінуў каманду, каб адправіцца на прагляд у «Нафтан». У лютым 2017 года падпісаў кантракт з наваполацкім клубам. У першай палове сезона 2017 выхадзіў на замену, гуляў за дубль, але пазней замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2018 года далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт. У складзе гомельскай каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2019 года пакінуў «Гомель».

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку зноў стаў іграком наваполацкага клуба, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на адзін год. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў выпраўленчых работ.

У пачатку 2021 года, па заканчэнні дыскваліфікацыі, стаў іграком «Смаргоні», дзе гуляў у аснове. У снежні 2021 года за паўторную спробу маніпуляцыі вынікамі футбольных матчаў атрымаў пажыццёвую дыскваліфікацыю.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Нёман 5 0 2011 дубль Нёман 17 0 2012 (1) дубль Нёман 2 1 2012 (2) Д3 Дынама-2 14 1 2013 дубль Дынама 28 0 2014 дубль Дынама 23 1 2015 (1) Д1 Нёман 3 0 2015 (2) Д2 Ліда 15 3 2016 Д2 Ліда 24 1 2017 Д1 Нафтан 24 0 2018 Д1 Гомель 15 1 2019 Д2 Нафтан 25 3 2021 Д1 Смаргонь 20 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь