Урачыстасць () — найвышэйшая ступень царкоўнага свята ў заходніх літургічных абрадах Каталіцкай царквы.
Гісторыя
Слова «solemnitas» заўсёды выкарыстоўвалася на Захадзе для абазначэння вялікага царкоўнага свята, аднак да сярэдзіны ХХ стагоддзя не з'яўлялася літургічным тэрмінам«Торжество» //Католическая энциклопедия. Т. 4. 1411—1412. У 1969 годзе пасля Другога Ватыканскага сабору літургічная рэформа змяніла складаную сістэму святаў, якая існавала ў лацінскім абрадзе з канца XVI стагоддзя, на сістэму, дзе ўсе дні літургічнага года мелі адну з чатырох катэгорый:
Будні дзень (feria). У гэты дзень не ўшаноўваюцца святыя альбо падзеі з жыцця Ісуса Хрыста, але ў паасобных краінах могуць адзначацца ўспаміны святых, што шануюцца тым ці іншым народам ці групай вернікаў. Успамін (memoria). Падчас набажэнства ўзгадваецца постаць таго ці іншага святога. Успамін можа быць абавязковы (memoria obligatoris) і неабавязковы, факультатыўны (memoria ad libitum). Свята (festum). У дні святаў узгадваюцца найбольш істотныя постаці хрысціянскай веры і важныя падзеі з жыцця Ісуса Хрыста і святых, а набажэнства мае асаблівыя элементы. Урачыстасць (solemnitas). Найбольш значныя святы літургічнага году.
Асаблівасці святкавання
Святкаванне ўрачыстасці мае шэраг адрозненняў у парадку правядзення набажэнстваў. У адрозненне ад іншых літургічных дзён, святкаванне ўрачыстасці пачынаецца не з поўначы, а з вечара папярэдняга дня. Яно адкрываецца нешпарамі, некаторыя ўрачыстасці маюць таксама паслядоўнасці вігілійных імшаў, якія служацца вечарам напярэдадні асноўнага дня святаОбщие нормы для литургического года и календаря. $11. Імша з урачыстасці мае тры біблійныя чытанні, спеў гімна Gloria, а таксама сімвал веры. Калі ўрачыстасць прыпадае на пятніцу, гэты дзень не з'яўляецца днём пакаяння і постуКодекс канонического права. &1251. Дзве найвялікшыя ўрачыстасці літургічнага году, Нараджэнне Пана і Вялікдзень, святкуюцца з актавай, гэта значыць на працягу васьмі дзён пасля дня свята. Галоўнае свята Каталіцкай царквы, Пасха, завецца ўрачыстасцю ўрачыстасцяў.
У цяперашні час лічба ўрачыстасцяў у агульным рымскім календары складае 17. Акрамя таго, Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў асобнай краіны ці ўлада манаскага закону мае права дадаткова надаць статус урачыстасці дню ўспаміну асабліва шанаванага ў краіне святога. Таксама статус урачыстасці ў кожнай святыні атрымлівае гадавіна яе пасвячэння і тытулярнае свята дадзенай святыні.
Спіс урачыстасцяў агульнага календара ДзеньСвята1 студзеняСвятой Багародзіцы Марыі6 студзеняАб'яўленне Пана19 сакавікаСв. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі25 сакавікаЗвеставанне ПанаСакавік—красавікВялікдзень40-ы дзень пасля ВялікадняУнебаўшэсце Пана50-ы дзень пасля ВялікадняПяцідзесятніцаНядзеля пасля ПяцідзесятніцыНайсвяцейшай ТройцыЧацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай ТройцыНайсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса ХрыстаПятніца на 8 дзень пасля ўрачыстасці Цела і Крыві ПанаНайсвяцейшага Сэрца Езуса24 чэрвеняНараджэнне св. Яна Хрысціцеля29 чэрвеняСв. Пятра і Паўла, апосталаў15 жніўняУнебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі1 лістападаУсіх святыхАпошняя нядзеля звычайнага перыядуХрыста, Валадара Сусвету8 снежняБеззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі25 снежняНараджэнне Пана
Гл. таксама Літургічны год у рымскім абрадзе
Зноскі
Літаратура «Торжество» // Католическая энциклопедия. Т.4. Изд. францисканцев, М.2011. Ст. 1411—1412
Катэгорыя:Літургіка