frame|3-х фазны сельсін|right Сельсі́н ( ад англ. self сам + адначасовы): самасінхранізавальная сістэма электрычных машын для плаўнай перадачы на адлегласць вугла павароту вала.
Выкарыстоўваюцца для кантролю і кіравання ў сістэмах сачэння і для перадачы паказчыкаў вымяральных прылад. Паводле канструкцыі адрозніваюць кантактавыя і бескантактавыя, паводле мадыфікацыі — лінейныя і ёмістасныя. Пашыраныя сельсіны-рухавікі, якія сумяшчаюць сельсін з выканаўчым органам.
Сельсін — электрычная машына, якая мае аднафазную абмотку ўзбуджэння і трохфазную абмотку сінхранізацыі. Адна з абмотак размешчана на ротары, другая — на статары. Простая сельсінная перадача мае сельсін-датчык і сельсін-прыёмнік. Пры павароце сельсіна-датчыка на вугал αд ротар сельсіна-прыёмніка таксама паварочваецца на вугал αп ≈ αд (у сельсінах высокай дакладнасці розніца вуглоў не перавышае 0,75°Звесткі на пач. 1970-х гг.). Сельсіны падзяляюць на: 1-на фазныя thumb|right|400px|1-а фазны сельсін падключаны па индыкатарнай схеме, дзе: ОВ — абмотка ўзбуджэння 3-х фазныя
Аднафазныя сельсіны могуць працаваць у 2-х асноўных рэжымах: Індыкатарным (уздзеянне сінхронным маментам) Трансфарматарным (уздзеянне напружаннем)
Літаратура
Забела Я. П. Сельсін // С.473.
Катэгорыя:Электрычныя машыны