П'янае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 1 км на захад ад вёскі Лешна, у басейне ракі Сосніца.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,77 км.
Схілы катлавіны спадзістыя, на захадзе і ўсходзе стромкія, вышынёй да 5 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна