«Сельская газета» — грамадска-палітычная ўрадавая газета, якая асвятляе пытанні палітыкі, аграрнай эканомікі, экалогіі, навукі і культуры.
Гісторыя Першы нумар газеты выйшаў 15 студзеня 1921 года.
Спачатку называлася «Белорусская деревня» (на рускай мове), з 1922 г. выходзіла як дадатак да газеты «Звязда», у 1924 г. яна стала самастойнай і называлася «Беларуская вёска» (на беларускай мове), з 1931 па жнівень 1935 г. — «Калгаснік Беларусі», з сакавіка 1945 г. — «Савецкі селянін» (cа снежня 1947 г. на беларускай і рускай мовах), з кастрычніка 1950 г. — «Калгасная праўда» (на беларускай і рускай мовах), з лістапада 1962 г. — «Сельская газета» (на беларускай і рускай мовах, са студзеня 1963 г. на рускай мове), з лютага 1991 г. — «Белорусская нива».
З 4 студзеня 2014 года зноў выходзіць пад назвай «Сельская газета».
Рэдактары Радзівон Канстанцінавіч Шукевіч-Трацякоў Сяргей Міховіч
Супрацоўнікі
Святлана Аляксандраўна Алексіевіч Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка Марыя Антонаўна Вайцяшонак Уладзімір Адамавіч Жылка Васіль Аляксеевіч Жуковіч Анатоль Мікалаевіч Казловіч Валянціна Міхайлаўна Коўтун Леанід Кірэевіч Левановіч Макар Паслядовіч Уладзімір Рыгоравіч Правасуд Леанід Цімафеевіч Пракопчык Міхась Пянкрат Віктар Пятровіч Супрунчук Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч Васіль Аляксандравіч Шырко Уладзімір Мікалаевіч Шыцік Эрнест Васільевіч Ялугін Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц
Спасылкі
Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі