Ліне́ц — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Марыніца Расонскага раёна, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
Схілы катлавіны не выражаны. Размешчана сярод забалочанага лесу, на захадзе — балота. Выцякае ручай у раку Марынец.
Літаратура
Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы