Рауль Альбіёль Тартахада (; нар. , Вільямарчантэ, аўтаномная супольнасць Валенсія, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца клуба «Вільярэал» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Кар’ера У 9 гадоў, дзякуючы сувязям свайго бацькі — былога футбаліста, ён стаў іграком клуба «Бенідорм». У таварыскім матчы супраць «Валенсіі» Альбіёль праявіў сябе вельмі добра, і валенсійскі трэнер прапанаваў яго бацьку прагляд у сваім клубе.

У 2005 годзе, ён выступаў за «Хетафэ» на правах арэнды. У «Хетафэ» Рауль набыў вялікі вопыт гульні на высокім узроўні і па прыездзе на «Месталью» стаў іграком асноўнага складу і кандыдатам у зборную Іспаніі.

У чэрвені 2009 года Рауль Альбіёль перайшоў у футбольны суперклуб «Рэал Мадрыд» за 15 мільёнаў еўра, дзе стаў адным з удзельнікаў праекта Фларэнціна Перэса.

21 ліпеня 2013 года Альбіёль перайшоў у склад італьянскага клуба «Напалі» за 12 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з камандай пад кіраўніцтвам Рафаэля БенітэсаIl Napoli ufficializza l'acquisto di Raul Albiol . Napoli's official website..

У ліпені 2019 года перайшоў у «Вільярэал»Альбиоль перешел из «Наполи» в «Вильярреал». by.tribuna.com..

Дасягненні Клубныя Валенсія Уладальнік Кубка УЕФА: 2004 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2008

Рэал Чэмпіён Іспаніі: 2012 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012

Напалі Уладальнік Кубка Італіі: 2014 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2014

Вільярэал Пераможца Лігі Еўропы: 2021

Міжнародныя Іспанія Чэмпіён свету: 2010 Чэмпіён Еўропы (2): 2008, 2012

Асабістае жыццё Рауль жанаты і мае дзвюх дачок, Асаару (2009) і Альму (2010).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярэал Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Хетафэ Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Месталья Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе