Калодзезь — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 46 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Сітна, у басейне ракі Палата.

Плошча паверхні 0,08 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.

Схілы катлавіны на захадзе і паўночным захадзе вышынёй да 15 м, на паўночным усходзе і ўсходзе 5—7 м (на поўдні невыразныя), пад лесам. Уздоўж берагоў нешырокая паласа (75—200 м) забалочанага лесу.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна