Бангладэ́ш (), Наро́дная Рэспу́бліка Бангладэ́ш () — дзяржава на паўночным усходзе Паўднёвай Азіі. Мяжуе на захадзе, поўначы і паўночным усходзе з Індыяй, на паўднёвым усходзе з М’янмай. На поўдні абмываецца цёплымі водамі Бенгальскага заліва.

Краіна займае ўсходнюю ўскраіну Інда-Ганскай нізіны, нізоўі і дэльту рэк Ганг і Брахмапутра — найвялікшую дэльту ў свеце. Тэрыторыя ўяўляе сабой плоскую алювіяльную раўніну, рассечаную густой сеткай рэк. На паўднёва-ўсходнім узбярэжжы знаходзіцца найвялікшы ў свеце мангравы лес Сундарбан. Нягледзячы на татальнае ператварэнне прыродных ландшафтаў, Бангладэш здолела захаваць відавае багацце жывёл. Нацыянальны сімвал краіны — бенгальскі тыгр.

Уваходзіць у першую дзясятку краін па колькасці насельніцтва. Самая густанаселеная (больш за 1100 чал/кв.км.) краіна свету, без уліку «карлікаў». Такая вялікая маса пераважна сельскага насельніцва з’яўляецца для Бангладэш адначасова і вялікай праблемай і вялікім патэнцыялам. Супольнасць бангладэшцы ўключае ў сябе шмат народаў, пры гэтым 98 % жыхароў краіны — бенгальцы, а адзіная дзяржаўная мова — бенгальская. Большасць бангладэшцаў вызнаюць іслам, які з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй. Па колькасці мусульман Бангладэш саступае толькі Пакістану і Інданезіі.

У мінулым — частка Брытанскай Індыі, што пасля сыходу еўрапейцаў стала ўсходняй правінцыяй Пакістана. Незалежны Бангладэш з’явіўся на карце ў 26 сакавіка 1971, гэтая дата была абвешчана Днём незалежнасці. Бангладэш — адзін з заснавальнікаў і сябра такіх рэгіянальных арганізацый як СААРК (паўднёваазіяцкае супрацоўніцтва), Ініцыятыва Бенгальскага заліва па шматгаліновай тэхнічна-эканамічнай кааперацыі, Форум Бангладэш-Індыя-Кітай-М’янма і інш. Бангладэш з’яўляецца сябрам Садружнасці нацый, Руху недалучэння, СГА, да таго ж робіць вялікі чалавечы ўнёсак у Міратворчыя сілы ААН.

Бангладэш — краіна з нізкім узроўнем даходу нацыянальнай эканомікі і слаба развітым рынкам. Аднак у ХХІ стагоддзі прыцягненне замежнага капіталу з выкарыстаннем таннай працоўнай сілы дазволіла стварыць магутную швейную і тэкстыльную прамысловасць, а Бангладэш увайшла у лік буйнейшых у свеце экспарцёраў тэкстылю і адзення. Аснову сельскай гаспадаркі, у якой занята амаль палова насельніцтва, складае вырошванне рысу і джуту. Прызнаючы вялікі патэнцыял краіны, эканамісты адносяць Бангладэш да групы «N-11» (Наступныя 11 эканомік).

Этымалогія У перакладзе з бенгальскай мовы Бангладэш азначае «краіна бенгальцаў». Гэты этнонім быў уведзены ва ўжытак бенгальскімі патрыётамі на пачатку ХХ стагоддзя, яго можна знайсці ў песнях «Namo Namo Bangladesh Momo» Казі Назрул Іслама і «Aaji Bangladesher Hridoy» Рабіндраната Тагора. У першай палове ХХ стагоддзя назва часта пісалася ў два словы: Бангла Дэш.

Корань «Бангла», што азначае зямлю і мову бенгальцаў, куды старэйшы: яго першае ўжыванне датуецца 805 годам н.э.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Знаходзіцца на поўначы ад Бенгальскага заліву ва ўсходняй частцы старажытнай Бенгаліі. Цераз краіну праходзіць Паўночны тропік. Практычна па ўсім сваім перыметры ў 4000 км абкружаны Індыяй, на паўднёвым усходзе праходзіць невялічкая мяжа з М’янмай (193 км). Бенгальскае ўзбярэжа цягнецца на 580 км. Да поўдня ад Чытагонга раскінуўся самы доўгі пляж у свеце — Кокс-Базар, які распасціраецца на сто дваццаць кіламетраў. Густа засеяная астраўкамі і каралавымі рыфамі акваторыя Бенгальскага заліва, што належыць Бангладэш, прыблізна роўная яго сухапутнай тэрыторыі.https://thediplomat.com/2016/12/the-bay-of-bengal-naval-arms-race/

Бангладэш размешчана ў дэльце рэк Брахмапутра і Ганг(мясцовыя назвы — Джамуна і Падма адпаведна), Мегхна і іх прытокаў. Падма зліваецца з Джамунай і затым, зліўшыся з Мегхнай, упадае ў Бенгальскі заліў. Бангладэш мае 58 трансгранічных рэк і таму пытанні, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні водных рэсурсаў, з’яўляюцца вельмі вострымі пры абмеркаванні з Індыяй.

На паўднёвым усходзе краіны, пачынаючы з шасцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя, праводзяцца работы па ўзвядзенні дамбаў, што разам з наносамі прыводзіць да з’яўлення новых участкаў сушы..

Прырода Большая частка краіны ўяўляе сабой алювіяльную нізіну, створаную адкладамі рэк (іх каля 700). Алювіяльныя адклады ствараюць у дэльце найбольш угноеныя плантацыі ў свеце. Большая частка краіны размешчана ніжэй за дванаццаць метраў над ўзроўнем мора і паводле разлікаў 10 % краіны будзе затоплена пры павышэнні ўзроўню мора на адзін метр . Паўночны захад і цэнтр краіны зайнятыя плато Мадхупар і Барынд. Найвышэйшым пунктам Бангладэш з’яўляецца гара Маўдок вышынёй 1052 метры над узроўнем мора на паўднёвым усходзе краіны ў горным ланцугу на мяжы з М’янмай.# keok Summit Elevations : Frequent Internet Errors . Retrieved 2006-04-13. Бангладэш знаходзіцца ў сейсманебяспечнай зоне. У нетрах Бенгаліі выяўленыя даволі вялікія запасы прыроднага газу (385 млрд куб м., 37 месца ў свеце ў 2016).https://bdnews24.com/economy/2018/01/15/bapex-pins-hopes-on-new-gas-field-in-bhola.

У Бангладэш пануе субэкватарыяльны мусонны клімат з мяккаю зімою з кастрычніка па сакавік і гарачым, вільготным летам з сакавіка па чэрвень. Гарачы і вільготны сезон мусонаў, у ходзе якога выпадае вялікая колькасць ападкаў, працягваецца з чэрвеня па кастрычнік. Па колькасці ападкаў краіна займае адно з першых месцаў у свеце. У сярэднім за год выпадае звыш 1900 мм ападкаў, асабліва вялікая іх колькасць на паўночным усходзе (больш за 3000 мм).

У краіне растуць вільготныя трапічныя і мангравыя лясы; цік , сал , бамбук, баньянавае дрэва, архідэі. Жывёльны свет багаты: бенгальскія тыгры , леапарды , азіяцкія сланы , мангусты , кракадзілы , пітоны і інш. У 1997 годзе была зроблена заява, згодна з якой рэгіён мангравых зараснікаў Сундарбан знаходзіцца пад пагрозай знікнення . Шырока ўжываным «птушыным» нацыянальным сімвалам краіны з’яўляецца дрозд, які выкарыстоўваецца на банкнотах і ў гонар якой названая адна з славутасцяў ў Дацы — Doyel Chatwar. Нацыянальным «кветкавым» сімвалам краіны з’яўляецца водная лілея, вядомая як Шапла (Shapla), а «пладовым» сімвалам з’яўляецца джэкфрут — усходнеіндыйскае хлебнае дрэва, вядомае як Катхал (Kathal) у бенгальскай мове. У 2010 ўрад краіны выбраў мангавыя дрэвы ў якасці драўнянага сімвала .

Краіна пастаянна падвяргаецца ўздзеянню стыхійных бедстваў, такіх як паводкі, трапічныя цыклоны, тарнада і бары, якія ўзмацняюцца эфектам абезлясення (высечка лясоў), размывам глебаў і эрозіяй . У 1991 годзе ад наступстваў цыклона загінула парадку 140 000 чалавек «Beset by Bay’s Killer Storms , Bangladesh Prepares and Hopes». Los Angeles Times. February 27, 2005. У верасні 1998 года Бангладэш падвергнулася самай разбуральнай паводцы ў найноўшай гісторыі. Падчас разліву рэк Ганга, Брахмапутры і Мегхны было затоплена 300 000 дамоў, 9700 кіламетраў дарог і 2700 кіламетраў набярэжных, 50 км² было цалкам разбурана, а 11 000 кіламетраў дарог часткова пашкоджана або разбурана. У выніку паводкі загінула каля 1000 чалавек, каля 30 мільёнаў (!) засталіся без жылля. Загінула парадку 137000 галоў буйной рагатай жывёлы. Дзве траціны краіны апынуліся пад вадой..

У цяперашні час Бангладэш лічыцца найбольш уразлівай да змены клімату краінай у свеце.Bangladesh Climate Change Strategy and Action Plan 2008 Ministry of Environment and Forests Government of the People’s Republic of Bangladesh, September, 2008.cyclone relief effort hampered updated 11/17/2007 associated pressCountry Emergency Situation Profile : Bangladesh prone areas. Ёсць меркаванне, што ў будучым дзесяцігоддзі павелічэнне ўзроўню мора прывядзе да з’яўлення 20 млн [ http://www.reliefweb.int/rw/rwb.nsf/db900sid/JBRN-7R4G47?OpenDocument The Climate refugee Challenge ] , ReliefWeb , 2009-04-14 «» bangladesh_03-28.html «Another Major Cyclone, Bangladesh Worries About Climate Change» , PBS News Hour, 2008

Водныя рэсурсы Бангладэш часта падвяргаюцца атручванню мыш'яком з-за яго высокага ўтрымання ў глебе. Да 77 млн чалавек падвяргаюцца атручванню мыш’яком праз ужыванне забруджанай вады .

Гісторыя

Археалагічныя даследаванні ў Бангладэша выявілі некалькі старажытных гарадоў, якія мелі міжнародныя гандлёвыя сувязі на працягу тысячагоддзяў. Першая пісьмовая згадка пра існаванне дзяржавы на тэрыторыі цяперашняй Бангладэша адносіцца да V—IV стст. да н.э. У антычных гісторыкаў усходнеіндыйскі субкантынент быў вядомы пад назвай Гангарыдай. У той час гэта была тэрыторыя імперый Маур’яў і Гупта.

У наступныя стагоддзі Усходняя Бенгалія з’яўлялася цэнтрам імперыі Палаў і дзяржавы Сенаў, уваходзіла ў склад Дэлійскага султаната і імперыі Вялікіх Маголаў. У XIV—XVIII стст. шматлікія княствы Бенгаліі аб’ядналася пад сцягам ісламскай дзяржавы Бенгальскі султанат. Яе гарады былі важнымі цэнтрамі гандлю муслінам і шоўкам. З 1757 да 1947 Усходняя Бенгалія знаходзілася ў складзе Брытанскай Індыі. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Бангладэш стаў адным з цэнтраў бенгальскага адраджэння і антыкаланіяльнага руху.

У выніку падзелу Індыі па рэлігійным прынцыпе (1947) Усходняя Бенгалія адышла да Пакістана, і на яе тэрыторыі была створаная правінцыя Усходні Пакістан. Бенгальцы не жадалі жыць у чарговай каланіяльнай залежнасці. У 1952 годзе быў створаны Рух за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай. У снежні 1970 на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся ў адзіным Пакістане, перамагла Народная ліга (НЛ), што выступала з праграмай надання Усходняму Пакістану рэгіянальнай аўтаноміі. Спроба пакістанскіх улад сілай не дапусціць прыходу НЛ да ўлады прывяла да абвяшчэння незалежнасці Бангладэш (26 сакавіка 1971) і да пачатку ўзброенай барацьбы, у якой фарміраванні прыхільнікаў незалежнасці атрымалі ваенную падтрымку з боку Індыі. Вызваленчая вайна завяршылася 16 снежня 1971 капітуляцыяй усходне-бенгальскай групоўкі ўзброеных сіл Пакістана.

Нованароджаная дзяржава стала парламенцкай рэспублікай, аднак ужо ў 1975 годзе Бангладэш абірае прэзідэнцкую форму кіравання. У 1990 краіна зноў вярнулася да парламенцкай дэмакратыі. За гады незалежнасці адбыліся 4 дзяржаўныя перавароты, змянілася 18 прэзідэнтаў, двое з якіх былі забіты. Звыш 8 гадоў краіна жыла ва ўмовах ваеннага рэжыму, уплыў ваенных па-ранейшаму надзвычай высокі.

Дзяржаўны лад

Бангладэш — унітарная рэспубліка з парламенцкай формай кіравання. Афіцыйная мова — бенгальская, выкарыстоўваецца таксама англійская мова. Дзейнічае Канстытуцыя 1972 (з наступнымі зменамі). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (з 22 красавіка 2013 — Абдул Хамід), які абіраецца парламентам на тэрмін 5 гадоў.

Парламент — аднапалатная Нацыянальная Асамблея (Джацья Шангшад), якая складаецца з 345 дэпутатаў (300 дэпутатаў абіраюцца на аснове мажарытарнай сістэмы па аднамандатных акругах, а 45 месцаў рэзервуюцца для жанчын—парламентарыяў па адмысловай квоце). Тэрмін паўнамоцтваў парламента — 5 гадоў.

У краіне дзейнічае звыш 100 палітычных партый — ад фундаменталісцкіх да ультралевых. Найбольш уплывовымі з’яўляюцца Нацыяналістычная партыя Бангладэш (НПБ) і Народная Ліга (НЛ). НПБ заснаваная ў 1978 (у 1978—1982, 1991—1996 і 2001—2006 знаходзілася ва ўладзе). Кіруецца ідэямі «бангладэшскага нацыяналізму». У цяперашні час фактычна падзеленая на дзве фракцыі. НЛ, узначаленая Шэйх Хасінай, была заснавана ў 1949 (у 1972—1975 і 1996—2001 знаходзілася пры ўладзе). Выступае, у цэлым, з секулярысцкіх, шмат у чым — цэнтрысцкіх пазіцый.

Адміністрацыйны падзел

Бангладэш — унітарная дзяржава, адміністрацыйна падзеленая на 7 адмістрацыйных раёнаў (дывізіёнаў), кожны з якіх носіць назву ягонага буйнейшага горада: Дака Чытагонг Кхулна Нараянгандж Раджшахі Сілхет Барысал Рангпур

Знешняя палітыка