Андрэй Фёдаравіч Гуцаў (нар. , в. Галавінцы Гомельскага раёна) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Біяграфія Вучыўся на беларускага аддзялення філалагічным факультэце БДУ, у 1989 годзе з 4-га курса перавёўся на 1-ы курс групы перакладчыкаў філалагічнага факультэта Латвійскага ўніверсітэта, якую скончыў 1993 годзе. З 1994 года працаваў настаўнікам у беларускай школе ў Рызе. Жыў у Юрмале (Булдуры).Андрэй Гуцаў — пра час, ментальнасць і паэзію — svitanak.lv, 06 чэрвеня 2014, 10:44
Творчасць Аўтар зборнікаў паэзіі «Адчужэнне», «Шалёная ноч» і прозы «Кніга зданяў» (2013).
Перакладае з латышскай мовы. Пераклаў паасобныя творы Улдыса Бэрзыньша і інш. Разам з Лявонам Баршчэўскім уклаў «Кароткую граматыку латышскай мовы» (2008)Баршчэўскі Л., Гуцаў А. Кароткая граматыка латышскай мовы — Мн.: Радыёла-плюс, 2008. — 96 с. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі») — ISBN 978-985-448-086-2.
Прызнанне З кнігай «Кніга зданяў» трапіў у шорт-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2014 год.
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з латышскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову