Тэ́а Джэймс Уолкат (; нар. , Лондан, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2006—2016). Яго пазіцыя на полі — правы фланг, бо ён з’яўляецца вельмі хуткім і тэхнічным іграком, здольным адарвацца на хуткасці ад супернікаў і зрабіць якасны прастрэл ці навес у штрафную плошчу. Тэа з’яўляецца адным з самых хуткіх футбалістаў у свецеКто на свете всех быстрее?. eurosport.ru.

Клубная кар’ера «Саўтгемптан» Уолкат прыйшоў у стан «святых» у сезоне 2004/05 ва ўзросце 15 гадоў і дасягнуў са сваім клубам фіналу Моладзевага Кубка Англіі. У дадатак ён стаў самым маладым іграком «Саўтгемптана» ў рэзервовай камандзе, у якой ён дэбютаваў ва ўзросце 15 гадоў і 175 дзён.

«Арсенал» Уолкат падпісаў з «Арсеналам» кантракт 16 сакавіка 2006 года ў дзень свайго 17-годдзяArsenal sign Southampton teenager Walcott . soccernet.espn.go.com. У Прэм’ер-лізе Тэа дэбютаваў 19 жніўня 2006 года ў першы дзень новага англійскага сезона 2006/07Arsenal 1 Aston Villa 1: Walcott the wonderkid the new home hero. Independent.co.uk.

«Эвертан» У студзені 2018 года перайшоў у «Эвертан», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады«Эвертон» объявил о подписании контракта с Уолкотом. by.tribuna.com.

Вяртанне ў «Саўтгемптан» У кастрычніку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Саўтгемптан»Уолкотт перешел в «Саутгемптон» из «Эвертона» на правах аренды. Тео – воспитанник «святых». by.tribuna.com. У маі 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Саўтгемптанам», які пачаў дзейнічаць пасля заканчэння пагаднення з «Эвертанам» у чэрвені.

У маі 2023 года абвясціў, што пакіне клуб па заканчэнні сезона 2022/23, а ў жніўні 2023 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Нацыянальная зборная Тэа Уолкат гуляе ў зборнай Англіі з 17 гадоў, дзе згуляў 14 матчаў і забіў 3 галы, прычым гэтыя 3 галы ён забіў у браму зборнай Харватыі, дзякуючы ім Англія перамагла на выездзе з лікам 4:1.

Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2015, 2017

Крыніцы

Спасылкі

Рускамоўны сайт пра футбаліста

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Саўтгемптан Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан