Алодыя () або Алва () — дзяржава на тэрыторыі сучаснага Судана ў VI ст. — XVI ст.
Назва "Алва" вядома з кушыцкіх тэкстаў з IV ст. да н. э. як вобласць або буйны населены пункт на поўдні Нубіі. У аксумскім запісы сярэдзіны IV ст. н. э. Алва узгадваецца як горад, пабудаваны з цэглы. Аднак простае атаясненне старажытнай Алвы і сярэднявечнай Алодыі — вельмі дыскусійнае пытанне.
У пісьмовых крыніцах Алодыя як дзяржава ў Нубіі фіксуецца візантыйскімі царкоўнымі гісторыкамі толькі пад 569 (570) г. у сувязі з місіянерскай дзейнасцю там коптаў і іх канфліктам з эфіопскімі місіянрамі. Арабскія географы вызначалі Алву як хрысціянскую дзяржаву на поўдні Нубіі з цэнтрам у горадзе Соба да канца XIII ст. У эпоху мамлюкоў яна падзялялася на 9 удзелаў.
Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Алодыя праіснавала да XVI ст. пакуль у 1506 г. не была зруйнавана ўварваннем народа фундж з Паўднёвага Судана.
Літаратура Mohi el-Din Abdalla Zarroug, The Kingdom of Alwa. - University of Calgary Press, 1991 ISBN 0919813941 ISBN 978-0919813946
Спасылкі Kingdom of Alodia (Nubia) Nubia — The Center for Early African Christianity
Катэгорыя:Нубія Катэгорыя:Гісторыя Судана Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Афрыкі Катэгорыя:Былыя краіны