Нахічэванская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка () — аўтаномная рэспубліка ў складзе Азербайджанскай ССР, якая існавала 1924 па 1990 гады. Адміністрацыйны цэнтр — Нахічэвань.

Гісторыя У 1920 годзе вобласць была занята часткамі Чырвонай Арміі. У ліпені 1920 года ўтворана Нахічэванская савецкая рэспубліка. У лютым 1923 года створаны Нахічэванскай аўтаномны край пад заступніцтвам Азербайджанскай ССР, ператвораны ў лютым 1924 года ў Нахічэванскую АССР. З лістапада 1990 года — Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка ў складзе Рэспублікі Азербайджан.

Выдавалася рэспубліканская газета «Шарг гапысы» (на азербайджанскай мове) і «Савецкая Нахічэвань» (на рускай мове).

Гл. таксама Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка Аждар Ісмаілаў

Катэгорыя:Азербайджанская ССР Катэгорыя:Аўтаномныя рэспублікі СССР Катэгорыя:Гісторыя палітыкі Азербайджана