Скульптуры Марыі і Яна Багаслова — познегатычныя скульптуры XVI ст. — першай паловы XVII ст.Музей старажытнабеларускай культуры. Альбом. Мінск. УП "Выдавецтва «Беларусь». ISBN 985-01-0509-7 з касцёла Яна Хрысціцеля у в. Мсцібава Ваўкавыскага раёна, выкананыя ў традыцыях «ламанага стылю». Захоўваюцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН РБ.

Апісанне Скульптуры адлюстроўваюць персанажаў кампазіцыі «Распяцце з прадстаячымі» — Марыю Магдаліну, або Дзеву Марыю і Яна Багаслова. Святыя апрануты ў хітоны, паверх іх плашчы-гімаціі. Адзенне прагожа спадае і драпіруецца глыбокімі ломкімі складкамі, якія падкрэсліваюць выразную лінію контуру. Укладзены ў характар пластычнай формы рух выяўляецца прыёмамі святла і ценю. Наўмысная напружанасць пастаў, павышаная экспрэсія, некалькі выцягнутыя прапорцыі фігур, што нагадваюць рэльеф і лепш за ўсё ўспрымаюцца франтальна, лінеарнасць складак вопраткі збліжаюць мсібаўскія скульптуры з работамі познегатычных майстроў.

Літаратура

Катэгорыя:Гатычнае мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мсцібава Катэгорыя:Славутасці Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Скульптуры Беларусі XVI стагоддзя Катэгорыя:Драўляныя скульптуры Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры Катэгорыя:Скульптуры паводле алфавіта Катэгорыя:Скульптуры Беларусі XVII стагоддзя