Надмагілле Льва Сапегі — ярусны надмагільны помнік канцлера і гетмана вялікага літоўскага Льва Сапегі і дзвюх яго жонак, размешчаны ў віленскім касцёле Святога Міхаіла. Надмагілле Льва Сапегі з’яўляецца адным з найбольш каштоўных помнікаў сакральнага скульптурнага мастацтва ранняга барокаГабрусь, Тамара Віктараўна. Паэзія архітэктуры : нарысы — эсэ / Т. Габрусь; [фота Ў. А. Багданава]. — Мінск: Беларуская навука, 2012. 279 с. ISBN 978-985-08-1426-5.
Надмагілле неаднароднае і стваралася ў некалькі этапаў: спачатку былі зроблены дзве пліты жонак, Альжбеты, народжанай Радзівіл (пам. 1591), і Дароты, народжанай Фірлей (пам. 1611), пасля іх смерці, затым трэцяя, пасля смерці самога Льва Сапегі ў 1633 годзе. Гэтыя тры пліты былі ўключаны ў агульную кампазіцыю імпазантнага помніка, створанага таленавітым паўночнаітальянскім скульптарам Себасцьянам Сала ў 1640-х гг. У выкананні надмагілля ўдзельнічалі і іншыя скульптары, якія працавалі ў яго майстэрні.
Архітэктура
Кампазіцыя помніка, які мае значныя памеры, вышыня складае каля 10 м, даволі складаныя, але ў ёй арганічна аб’яднаны тры надмагільныя пліты з рэльефнымі выявамі, тры чорныя мармуровыя дошкі з тэкстамі, гербы, атрыбуты воінскай славы і доблесці. Значнае месца ў вобразным ладзе помніка адводзіцца фігурам Альжбеты і Дароты — патронам памерлых і сцэне спячых ля труны воінаў. Завяршаюць надмагілле фігуры ўваскрэслага Хрыста і анёлаў на арцы франтона. Яны належаць разцу Себасцьяна Сала і адзначаны тонкасцю мадэліроўкі. Тры цэнтральныя рэльефы ў прафесійных адносінах больш слабыя і выкананы, відаць, іншымі майстрамі. Характар рэнесанснага надмагілля тут мяняецца. У кампазіцыі адчуваецца барочная экспрэсія, якая праяўляецца ў багацці колеравых адценняў, складанасці і напружанасці сілуэта надмагілля, у разарванай арцы франтона, дзе змешчаны яўна несуразмерныя з ёй фігуры анёлаў.
Літаратура
Катэгорыя:Леў Сапега Катэгорыя:Сапегі Катэгорыя:Надмагільныя помнікі Катэгорыя:Славутасці Вільні Катэгорыя:Касцёл Святога Міхаіла, Вільнюс Катэгорыя:З’явіліся ў 1640-я гады Катэгорыя:Барочнае мастацтва Беларусі Катэгорыя:Барочнае мастацтва Літвы Катэгорыя:Скульптура барока