Віталь Іванка (нар. , , Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец ВФК Харкаў. У лютым 2008 года перайшоў у данецкі «Металург». У чэмпіянаце Украіны дэбютаваў 17 мая 2008 года ў матчы супраць данецкага «Шахцёра» (4:1). Іванка выйшаў на 81 хвіліне замест Аляксандра Касырына. Яго дэбют адбыўся ў 16 гадоў і ён стаў адным з самых маладых дэбютантаў элітнага дывізіёна Украіны. За 5 гадоў, праведзеных у «Металургу», нападнік не здолеў замацавацца ў стартавым складзе першай каманды, у асноўным выходзячы на замены. Таму і такая нізкая выніковасць — усяго 3 галы ў 57 афіцыйных матчах.
У студзені 2013 года знаходзіўся на вучэбна-трэніровачным зборы ў складзе кіеўскага «Арсенала»«Арсенал» усилился форвардом украинской «молодежки», аднак да падпісання кантракта тады справа так і не дайшла. У канцы сакавіка 2013 года разарваў кантракт з «Металургам».
У ліпені 2013 года заключыў кантракт з кіпрскім клубам АЕК (Ларнака)«Виталий Иванко стал игроком АЕКа». Па заканчэнні сезона 2013/14 пакінуў Кіпр, і на працягу наступнай паловы года заставаўся без каманды.
У студзені 2015 года падпісаў кантракт з ужгарадскай «Гаверлай»«Говерла» подписала Иванко . Аднак, так і не згуляўшы за закарпацкі клуб, у сакавіку 2015 года накіраваўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну»Градобоев не подошел "Белшине", Иванко и Щербаков на просмотре і ў выніку пачаў у Беларусі сезон 2015. Аднак, праявіць сябе ў Беларусі так і не здолеў — у 9 матчах чэмпіянату зрабіў толькі адну галявую перадачу, пры гэтым не правёў ніводнага поўнага матча. 8 ліпеня 2015 года кантракт з «Белшынай» па ўзаемнай згодзе быў разарваны"Белшина" рассталась с украинским нападающим.
У жніўні 2015 года стаў іграком клуба «Геліяс» з Першай лігі Украіны, а ў чэрвені таго ж года перайшоў у грузінскі «Калхеці-1913». У пачатку 2017 года далучыўся да грэчаскага клуба «Нікі» (Волас), але неўзабаве змяніў яго на «Панэяліяс»Виталий Иванко перешел в греческий Панегиалиос. У ліпені 2017 года перайшоў у чарнагорскі клуб «Суцьеска», аднак правёў за яго толькі адзін матч і хутка пакінуў каманду.
У верасні 2018 года далучыўся да сімферопальскай «Таўрыі», аднак неўзабаве праз праблемы з алкаголем пакінуў камандуЭкс-нападающего "Белшины" за пьянство выгнали из двух команд в течении месяца.
Міжнародная кар’ера У юнацкай зборнай Украіны да 17 гадоў правёў 25 матчаў і забіў 4 галы. Дэбютаваў 6 кастрычніка 2007 у матчы супраць Малдовы (3:0). У тым матчы Віталь забіў два галы. Таксама правёў два матчы за юнацкую зборную Украіны U-19.
У 2013 годзе ў складзе моладзевай зборнай Украіны заваяваў срэбраныя медалі на Кубку СадружнасціУкраина проиграла России финал Кубка Содружества +ВИДЕО, дзе ўкраінцы ў фінале саступілі моладзевай зборнай Расіі (2:4). Са сваім партнёрам па камандзе Юрыем Якавенкам і беларусам Арцёмам Быкавым стаў другім бамбардзірам на Кубку Садружнасці (ва ўсіх па 4 забітых мяча).
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК АЕК Ларнака Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Геліяс Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Калхеці-1913 Поці Катэгорыя:Ігракі ФК Панэяліяс Катэгорыя:Ігракі ФК Суцьеска Нікшыч Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль