«Гары Потэр» () — папулярная серыя раманаў англійскай пісьменніцы Джаан Кэтлін Роўлінг. Кожны з раманаў апісвае адзін год жыцця галоўнага героя — хлопчыка-чараўніка па імені Гары Потэр. Усе сем частак сталі бестселерамі і перакладзены на мноства моў свету, у тым ліку і на беларускую. Апошняя, сёмая, частка з’явілася ў продажы 21 ліпеня 2007 года. Агульны тыраж кніг склаў больш за 400 мільёнаў экзэмпляраўhttp://www.thebookseller.com/news/61161-page.html (на 64 мовах) — болей, чым у якой-небудзь іншай серыі дзіцячых кніг.
Гісторыя Ідэя першай кнігі («Гары Потэр і філасофскі камень») з’явілася ў пісьменніцы ў 1990 годзе, калі яна ехала на цягніку з Манчэстэра ў Лондан. У 1995 годзе Роўлінг скончыла пісаць «Гары Потэр і філасофскі камень» на старой друкавальнай машынцы.Гісторыя напісання кніг на сайце www.hp-lexicon.org Манускрыпт быў адасланы ў дванаццаць выдавецтваў, і ўсе з іх адмовіліся прымаць кнігу. Пазней невялікае выдавецтва «Блумсберы» («Bloomsbury») пагадзілася яе надрукаваць. Існуе меркаванне об тым, што рашэнне надрукаваць кнігу было прынята дзякуючы Эліс Ньютан (дачцэ старшыні кампаніі). Ёй далі першую старонку кнігі, якую яна прачытала і запатрабавала працяг.Артыкул Джона Лоўлеса ў газеце The New Zealand Herald
У чэрвені 1997 года «Блумсберы» надрукавала «Філасофскі камень» тыражом у тысячу копій, з якіх пяцьсот былі адасланы ў бібліятэцы. Пазней гэтыя копіі ацэньваліся паміж $20,000 і $40,000.Рэдкія кнігі пра Гары Потэра
У кастрычніку 1998 года амерыканскае выдавецтва «Скалэстык» () надрукавала «Філасофскі камень» пад назвай Harry Potter and the Sorcerer's Stone (літар. «Камень чараўніка»). Пазней Роўлінг сказала, што шкадуе аб тым, што яна дала згоду на змену назвы.
У снежні 1999 года трэцяя частка серыі, «Гары Потэр і Вязень Азкабана», выйграла Smarties Prize, што зрабіла Роўлінг першым чалавекам, які выйграў гэты прыз тры разы запар. Пазней яна зняла чацвёрты раман пра Гары Потэра з удзелу ў гэтым конкурсе, каб даць шанс іншым кнігам.
Англійская назва сёмай, апошняй, кнігі () была аб’яўлена 21 снежня 2006 года.Прэс-рэліз на афіцыйным сайце Bloomsbury А сама кніга выйшла ў свет 11 ліпеня 2007 года на англійскай мове.
Кнігі перакладзены больш, чым на 60 моў свету, і ўсе сем тамоў серыі пабілі рэкорды продажу, а апошняя, сёмая кніга, стала самай хуткапрадаванай кнігай у гісторыіНавіны BBC news .
Кнігі пра Гары Потэра Гары Потэр і Філасофскі камень (1997) Гары Потэр і Таемная зала (2 ліпеня 1998) Гары Потэр і вязень Азкабана (8 ліпеня 1999) Гары Потэр і Келіх агню (8 ліпеня 2000) Гары Потэр і Ордэн Фенікса (21 чэрвеня 2003) Гары Потэр і Прынц-паўкроўка (16 ліпеня 2005) Гары Потэр і Дары Смерці (21 ліпеня 2007) Гары Потэр: прыквел (2008)
Чароўны свет Чароўныя істоты і дзе іх шукаць (2001) Квідытч скрозь стагоддзі (2001) Казкі барда Бідля (2007)
Беларускія пераклады У маі 2019 выдавецтва «Янушкевіч» атрымала правы на выданне першай кнігі з серыі «Гары Потэр». За перакладчыцу кнігі выбралі Алену Пятровіч. Пераклад кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» выйшаў 14 снежня 2019 года, «Гары Потэр і Таемная зала» – 10 кастрычніка 2020, «Гары Потэр і вязень Азкабана» — 16 кастрычніка 2021 года, «Гары Потэр і Келіх агню» — 8 лютага 2025 года.
Фільмы пра Гары Потэра
Усе 7 кніг пра Гары Потэра ўжо экранізіраваныя. Сёмы фільм выйшаў у 2 частках.
Гары Потэр і філасофскі камень (4 лістапада 2001) Гары Потэр і Таемная зала (15 лістапада 2002) Гары Потэр і вязень Азкабана (31 мая 2004) Гары Потэр і Кубак агню (18 лістапада 2005) Гары Потэр і Ордэн Фенікса (13 ліпеня 2007) Гары Потэр і Прынц-паўкроўка (15 ліпеня 2009) Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1 Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2
Апісанне свету Дзеянне адбываецца ў нашым свеце, у Англіі, у 1990-я гады. У адрозненне ад рэальнага свету, сярод звычайных людзей жывуць чараўнікі. Іх няшмат, аднак у англійскіх чараўнікоў есць свой урад (Міністэрства Магіі), школа, газеты, грошы, банк і г.д. Такая ж сітуацыя і ў іншых краінах. Супольнасць чарадзеяў закрытая і самадастатковая.
Звычайных людзей чараўнікі называюць магламі (), але афіцыйная назва — немагічнае насельніцтва () Акрамя чараўнікоў і маглаў, ёсць таксама сквібы ( — нікчэмнасць) — дзеці чарадзеяў, якія не маюць ніякіх магічных здольнасцей.
Чараўнікі Супольнасць чараўнікоў мае дзве значныя асаблівасці.
Па-першае, яе члены ўмеюць карыстацца магіяй. Здольнасць да магіі з’яўляецца прыроджанай і маральна нейтральнай, а ўменне вядзьмарыць мэтанакіравана і эфектыўна набываецца працяглым навучаннем. Чалавека, пазбаўленага здольнасцей да магіі, немагчыма навучыць чараваць. З дапамогай магіі можна зрабіць амаль усё: ад знаходжання зніклых аб'ектаў да забойства.
Па-другое, чараўнікі ўпэўнены, што маглы з імі не змогуць суіснаваць мірна. Маглы не ведаюць пра існаванне чарадзеяў дзякуючы таму, што апошнія прымаюць для гэтага шэраг мер (у прыватнасці, Статут аб сакрэтнасці). Прыкладам, непаўналетнія чараўнікі маюць права выкарыстоўваць магію толькі ў школе; забаронена зачароўваць рэчы, якія належаць маглам; любое наўмыснае раскрыццё магічных здольнасцей караецца. Калі ўсё ж такі маглы сустракаюцца з чымсьці магічным, спецыяльнае падраздзяленне Міністэрства Магіі зоймецца сціраннем непажаданых успамінаў.
Ёсць маглы, якія ведаюць пра магію, — гэта муж, або жонка, ці бліжэйшыя сваякі чараўніка і таксама найвышэйшыя чыны ўлады (у Англіі, хутчэй за ўсё, толькі прэм’ер-міністр; у іншых краінах, напэўна, аналагічны па рангу лідар).
Магічныя здольнасці Здольнасць да магіі з’яўляецца прыроджанай. Яна або ёсць, або яе няма. Чараўніка, продкі якога былі магламі, называюць магланароджаным (). Калі толькі адзін з продкаў быў маглам, чараўнік завецца паўкроўкам. Зняважлівая назва магланароджаных — бруднакроўкі. Калі ўсе продкі хаця б да другога пакалення былі чараўнікамі, ён завецца чыстакроўным.
Некаторыя чарадзеі маюць адметныя здольнасці. Так, Гары Потэр з’яўляецца змеямоўцам (), гэта значыць, ён разумее мову змей.
Спасылкі Асабісты сайт Дж. К. Роўлінг Беларускі партал пра Гары Потэра Гары Потэр на Bloomsbury.com
Катэгорыя:Гары Потэр Катэгорыя:Мастацкая літаратура пра чараўнікоў