Цяплі́вады (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на захад ад Баранавічаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Палонка, на аўтадарозе Новая Мыш — Слонім.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя маёнтак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, засценак у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з засценкам размяшчаліся 3 аднайменныя фальваркі, у якіх разам было 6 дамоў, 38 жыхароў.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.

Насельніцтва 7 двароў, каля 60 жыхароў (пачатак XX стагоддзя) 4 дамы, 29 жыхароў (1921) 52 жыхары (1970) 16 двары, 20 жыхароў (1998) 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жамчужненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна